02:19 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Калі з'явяцца вынікі ЦТ?

Калі з'явяцца астатнія вынікі ЦТ?

© Sputnik Виктор Толочко, Сергей Пушкин
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (94)
10 0 0

РІКВ вызначае для апублікавання вынікаў тэсціравання не больш за дзесяць працоўных дзён.

МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Першыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) сталі вядомыя ў мінулую нядзелю: абітурыенты даведаліся свае балы за іспыт па беларускай мове. Сёння ў РІКВ паведамілі пра вынікі ЦТ па рускай мове.

Варта адзначыць, што дакладных дат з'яўлення вынікаў ЦТ у Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ) не называюць. Аднак на сайце ўстановы ёсць аб'ява:

"Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання 2019 года будуць даступныя для прагляду на сайце УА "Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў" не пазней за 10 працоўных дзён з даты правядзення тэсціравання", - гаворыцца ў паведамленні.

Характэрна, што адлік ідзе менавіта ў працоўных днях. Такім чынам, крайні тэрмін з'яўлення вынікаў ЦТ па матэматыцы - да 28 чэрвеня, а па замежных мовах - да 4 ліпеня.

Зрэшты, вынікі ЦТ з'яўляюцца да "крайніх тэрмінаў". Як правіла, РІКВ паспявае разаслаць вынікі на працягу 10-12 сутак пасля самога выпрабавання. На гэтым тыдні магчыма з'яўленне балаў за тэсціраванне па грамадазнаўстве і матэматыцы.

Тэмы:
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (94)
Тэги:
ЦТ

Галоўныя тэмы