01:43 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Чарга на ЦТ у БДУ

Табліца вынікаў ЦТ - 2019

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (79)
3220

Колькасць стобальнікаў, сярэдні бал усіх, хто здаваў ЦТ, і даты з'яўлення вынікаў - у спецыяльным матэрыяле Sputnik.

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) пачалі з'яўляцца ў канцы чэрвеня. Першымі сталі вядомыя балы па беларускай і рускай мовах. Якая колькасць абітурыентаў атрымала максімальны бал, калі з'яўляюцца ацэнкі і якія сярэднія балы ў здавалі тыя ці іншыя прадметы?

  • Беларуская мова

Вынікі сталі вядомыя 23 чэрвеня. Максімальны бал набралі 42 абітурыенты, сярэдні бал усіх, хто здаваў - 51,41 са ста.

  • Руская мова

Вынікі з'явіліся 24 чэрвеня. Сярэдні бал склаў 52,34, на максімальны бал напісалі 36 абітурыентаў.

  • Грамадазнаўства

Вынікі па грамадазнаўстве з'явіліся 26 чэрвеня. Колькасць выдатнікаў, як і сярэдні бал па прадмеце, будуць абвешчаныя пазней.

  • Матэматыка

Вынікі ЦТ па матэматыцы сталі вядомыя 28 чэрвеня. Сярэдні бал склаў 50,53, максімальны бал набраў 101 абітурыент.

  • Біялогія

Балы за ЦТ па біялогіі сталі вядомыя 29 чэрвеня. Колькасць стобальнікаў у 2019 годзе - 43, у той час як у мінулым годзе на максімальны бал ЦТ напісалі 11 чалавек. У мінулым годзе сярэдні бал складаў 37,85, у гэтым - 51,78.

  • Замежная мова

Вынікі ЦТ па замежнай мове сталі вядомыя 2 ліпеня. 42 абітурыенты напісалі англійскую мову на максімальныя сто балаў. Сярэдні бал, тых, хто здаваў англійскую - 54,32, нямецкую - 54,58, французскую - 48,56.

  • Хімія

Вынікі ЦТ па хіміі сталі вядомыя 4 ліпеня. Сто балаў набралі 17 чалавек. Сярэдні бал склаў 51, 62. У параўнанні з мінулым годам ён павялічыўся амаль у паўтара разы.

  • Фізіка

Балы за ЦТ па фізіцы сталі вядомыя 5 ліпеня. Максімальную адзнаку атрымалі 15 абітурыентаў. Амаль у два разы вырас сярэдні бал: у гэтым годзе ён склаў 51,08, а ў мінулым - 26,89.

  • Гісторыя Беларусі

Балы за ЦТ па гісторыі Беларусі сталі вядомыя 8 ліпеня. Сто балаў набралі 12 чалавек, а сярэдні бал склаў 50,82.

  • Геаграфія

На ЦТ па геаграфіі сто балаў не атрымаў ніхто з беларускіх абітурыентаў. Сярэдні бал склаў 50,77, тады як у 2018 годзе гэта паказчык быў 35,15.

  • Сусветная гісторыя (найноўшы час)

Максімальны бал на ЦТ па сусветнай гісторыі набралі толькі два чалавекі. Сярэдні бал па гэтым прадмеце склаў 50,93.

Тэмы:
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (79)
Тэги:
ЦТ

Галоўныя тэмы