03:26 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Астранаўт НАСА Эн Маклейн (ЗША) пасля пасадкі апусканае апарата транспартнага пілатуемага карабля (ТПК) Саюз МС-11 з міжнародным экіпажам працяглых экспедыцый МКС-58/59 недалёка ад горада Жезказган у Казахстане

"Саюз" з трыма членамі экіпажа МКС прызямліўся ў Казахстане

© Sputnik / Сергей Мамонтов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
410

На борце пілатуемага карабля знаходзіўся касманаўт Раскосмаса Алег Кананенка і астранаўты Давід Сэн-Жак з Канадскага касмічнага агенцтва і Эн Маклейн з NASA.

МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Пілатуемы карабель "Саюз МС-11", адстыкаваўся ад Міжнароднай касмічнай станцыі, з трыма членамі экіпажа на борце прызямліўся ў Казахстане, пра гэта паведамляе Раскосмас.

Члену экипажа МКС Дэвиду Сен-Жаку из Канады помогают выйти из капсулы корабля Союз МС-011 после посадки
© Sputnik / Сергей Мамонтов
Члену экіпажа МКС Дэвіду Сэн-Жаку з Канады дапамагаюць выйсці з капсулы карабля "Саюз МС-011" пасля пасадкі

Карабель ажыццявіў пасадку ў 05:48 па мінскім часе. На борце знаходзіліся тры члены экіпажа МКС - касманаўт Роскосмоса Алег Кананенка, астранаўты Давід Сэн-Жак з Канадскага касмічнага агенцтва і Эн Маклейн з NASA.

Момент приземления корабля Союз МС-11 в отдаленном районе за городом Жезказган (Казахстан)
© Sputnik / Сергей Мамонтов
Момант прызямлення карабля "Саюз МС-11" у аддаленым раёне за горадам Жезказган (Казахстан)

Пасадка касмічнага апарата прайшла паспяхова, ніякіх няштатных сітуацый у ходзе прызямлення не ўзнікла, касманаўты, якія вярнуліся на Зямлю адчуваюць сябе добра.

 Астронавт Энн Макклейн из США сразу после приземления попросила солнцезащитные очки
© Sputnik / Сергей Мамонтов
Астранаўт Эн Маклейн з ЗША адразу пасля прызямлення папрасіла сонцаахоўныя акуляры

Пілатуемы карабель "Саюз МС-11" знаходзіўся ў складзе МКС з 3 снежня 2018 года. Экіпаж экспедыцыі правёў на арбіце 204 сутак. За час знаходжання на станцыі запланаваная праграма навукова-прыкладных даследаванняў і эксперыментаў была выкананая.

Член экипажа российской международной космической станции (МКС) Олег Кононенко отдыхает после приземления капсулы корабля Союз МС-11
© Sputnik / Сергей Мамонтов
Член экіпажа расійскай міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) Алег Кананенка адпачывае пасля прызямлення капсулы карабля "Саюз МС-11"

У дадзены момант на МКС працягвае знаходзіцца касманаўт Раскосмаса Аляксей Аўчынін, а таксама астранаўты NASA Нік Хейг і Крысціна Кук.

Тэги:
Казахстан, Космас, Міжнародная касмічная станцыя

Галоўныя тэмы