01:21 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Аркадзь Іваноўскі ў апошнія гады выкладаў у Інстытуце сучасных ведаў імя Шырокага

Загінуў гітарыст мулявінскіх "Песняроў" Аркадзь Іваноўскі

© Photo : ВКонтакте / Аркадий Ивановский
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1501

Пра гібель музыканта паведамілі прыхільнікі творчасці "Песняроў", паводле іх інфармацыі, Іваноўскі патануў.

МІНСК, 26 чэр - Sputnik. Загінуў апошні гітарыст мулявінскіх "Песняроў" Аркадзь Іваноўскі, пра гэта Sputnik паведамілі знаёмыя Аркадзя.

"Сумная навіна прыйшла ад Аляксандра Папроцкага з Мінска. Апошні гітарыст "Песняроў" да распаду Аркадзь Іваноўскі патануў. Падрабязнасці пакуль невядомыя", - напісаў адміністратар форуму прыхільнікаў "Песняроў" Алег Верашчагін.

Паводле інфармацыі Sputnik, Іваноўскі памёр 24 чэрвеня. Развітанне з ім адбудзецца сёння ў Мінску, у рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага, 12, з 14 да 15.

Аркадзь Іваноўскі - вядомы беларускі музыка. Ён нарадзіўся 6 жніўня 1959 года. У 1981 годзе скончыў 4 курсы Мінскага радыётэхнічнага інстытута, а ў 1989 - Мінскі інстытут культуры па спецыяльнасці "Культасветработа" з кваліфікацыяй "Кіраўнік эстраднага і эстрадна-духавога аркестра".

Аркадий Ивановский (слева) работал в Песнярах с 1996 года
© Photo : Аркадий Ивановский / ВКонтакте
Аркадзь Іваноўскі (злева) працаваў у "Песнярах" з 1996 года

З 1982 года Іваноўскі працаваў у розных філармоніях і калектывах. У прыватнасці, у ВІА "Тоника" пад кіраўніцтвам Віктара Вуячыча, у ансамблі песні і танца Узброеных Сіл Беларусі, аркестры Міхаіла Фінберга.

У 1996 годзе Аркадзь Іваноўскі прыйшоў у "Песняры". Там ён прапрацаваў да распаду калектыву ў 2003 годзе. З 2004 года выкладаў на кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.

На яго старонцы "УКантакце" сярод спачуванняў былыя вучні пішуць, што ён "быў вельмі адкрыты і блізкі ўсім студэнтам" чалавек.

Тэги:
Смерць публічных людзей

Галоўныя тэмы