21:37 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
У аптэцы

Мінздароўя распавяло, якія антыбіётыкі яшчэ можна набыць без рэцэпту

© Sputnik / Игорь Зарембо
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
510

Як адзначылі ў ведамстве, пакінутыя ў спісе безрэцэптурных антыбіётыкі прызначаныя для экстранай прафілактыкі насельніцтвам клешчавога барэліёзу і лячэння шырока распаўсюджаных інфекцый верхніх дыхальных шляхоў.

МІНСК, 26 чэр - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі расказала пра тое, якія антыбіётыкі засталіся ў безрэцэптурным спісе.

Новы пералік безрэцэптурных прэпаратаў уступіў у сілу ў Беларусі ў мінулы панядзелак. Сярод асноўных змяненняў абноўленага пераліку стала выключэнне шэрагу антыбіётыкаў.

Як паведамілі ў аўторак у Міністэрстве аховы здароўя, для безрэцэптурнага водпуску па-ранейшаму дазволеныя некаторыя антыбактэрыйныя лекавыя сродкі: даксіцыклін, амаксіціллін, амаксіціллін/клавуланат і ампіцылін.

"Пакінутыя ў спісе безрэцэптурнага водпуску антыбіётыкі прызначаныя для экстранай прафілактыкі насельніцтвам клешчавога барэліёзу (першыя двое сутак пасля ўкусу кляшча) і лячэння шырока распаўсюджаных інфекцый верхніх дыхальных шляхоў, што асабліва актуальна падчас сезонных уздымаў захворвання", - растлумачылі ў ведамстве.

Як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, абмежаванне безрэцэптурнага водпуску накіравана на папярэджанне з'яўлення мікробных штамаў з множнай устойлівасцю да антыбіётыкаў.

Медыкі адзначаюць небяспеку бескантрольнага ўжывання антыбіётыкаў. Таксама нярэдкія і памылкі пры "самалячэнні" гэтымі лекавымі сродкамі. Таму для дакладнага лячэння заўсёды варта звяртацца да ўрачоў.

Тэги:
Лекі, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Галоўныя тэмы