00:59 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Салдаты

Мінабароны хоча, каб службу ў войску ўключалі ў страхавы стаж

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
410

Прапанову аб заліку тэрміну службы ў страхавы пенсійны стаж падтрымалі многія дзяржорганы.

МІНСК, 28 чэр - Sputnik. Прапанова аб заліку тэрміну службы ва Узброеных сілах у страхавы пенсійны стаж падтрымана большасцю дзяржаўных органаў, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Па дадзеных міністэрства, асобныя ведамствы яшчэ не ўзгаднілі дадзеную норму, але Мінабароны збіраецца прасунуць гэтую прапанову, каб павысіць сацыяльны статус салдата.

Акрамя заліка тэрміну службы ў страхавы пенсійны стаж Мінабароны называе і іншыя прэферэнцыі для салдат, якія адслужылі тэрміновую ваенную службу або службу ў рэзерве. Напрыклад, зараз разглядаецца пытанне аб прадастаўленні льгот для іх пры працаўладкаванні, у тым ліку на дзяржслужбу. А вось тым, хто не служыў, будзе складаней патрапіць на працу ў такія арганізацыі.

"Рэалізуецца прапанова аб ільготах пры паступленнi на дзяржаўную службу менавіта для асоб, якія адслужылі ў войску. Гаворка ідзе пра абмежаванне на прыём на дзяржаўную службу, а таксама ва ўсе сілавыя структуры грамадзян, якія не прайшлі ваенную службу па прызыве, не маючы на тое законных падстаў. Дадзеная норма ўжо занесеная ў законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы", - патлумачылі ў Мінабароны.

Таксама плануецца, што праз год уступіць у сілу закон, у якім прапісана, што першачарговае права на атрыманне месца ў інтэрнаце дадуць тым, хто служыў у арміі і мае рэкамендацыі з месцаў, дзе служылі.

Акрамя таго, прадугледжваюцца іншыя прэферэнцыі ў сферы адукацыі, сярод якіх правы на навучанне за кошт сродкаў бюджэту на падрыхтоўчых аддзяленнях ВНУ.

Тэги:
Міністэрства абароны РБ

Галоўныя тэмы