03:41 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Праспект Машэрава ў Мінску перакрылі для рэпетыцыі параду

Рух транспарту абмяжуюць ў цэнтры Мінска вечарам 1 ліпеня

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
75 гадоў вызвалення Беларусі (30)
8 0 0

У сталіцы пройдзе генеральная рэпетыцыя парада з нагоды Дня Незалежнасці.

МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Рух па праспекце Машэрава ў сталіцы будзе абмежаваны ўвечары ў панядзелак, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўтаінспекцыі.

Прычынай абмежавання руху стала правядзенне генеральнай рэпетыцыі парада, які адбудзецца ў Мінску 3 ліпеня.

У сувязі з гэтым 1 ліпеня з 21:00 транспарт не зможа праехаць па праспекце Машэрава на ўчастку дарогі ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ціміразева.

Ваенная тэхніка пачне рух да месца правядзення рэпетыцыі ў 17:00 і будзе перамяшчацца па маршруце: ваенны гарадок "Уручча" - вуліца Заснавальнікаў - вуліца Старынаўская - праспект Незалежнасці - праспект Машэрава.

Вяртацца пасля рэпетыцыі тэхніка будзе па праспекце Машэрава, вуліцах Ціміразева, Сапёраў, праспекце Пераможцаў, вуліцах Арлоўскай, Сурганава, па праспекце Незалежнасці і вуліцы Старынаўскай.

Рух транспарту будзе абмежаваны да заканчэння мерапрыемства.

Парад з нагоды Дня Незалежнасці пройдзе ў сталіцы ў сераду, 3 ліпеня, ён пачнецца ў 21:00. У гэтым годзе ў ім плануецца ўдзел больш за чатыры тысячы чалавек. Па Мінску таксама пройдуць падраздзяленні з Расіі і прадстаўнікі замежных армій. Свой удзел пацвердзілі восем дзяржаў.

Акрамя наземнай тэхнікі, у парадзе прыме ўдзел і паветраная. На мерапрыемстве гледачы ўбачаць знішчальнікі МіГ-29, штурмавікі Су-25, навучальныя Л-39, вучэбна-баявыя Як-130, Транспартнік Іл-76, а таксама ўдарныя верталёты Мі-24 і ваенна-транспартныя Мі-8МТВ5.

Тэмы:
75 гадоў вызвалення Беларусі (30)
Тэги:
Рэпетыцыя параду, Мінск, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Галоўныя тэмы