20:09 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк

Міксюк: у 2020 годзе парогі ЦТ будуць зменены

© Photo: БГПУ
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (88)
1510

Па словах кіраўніка РІКВ, у гэтым годзе парогавыя значэнні не мянялі з-за "пераходнага перыяду".

МІНСК, 2 ліп - Sputnik. Мінімальныя парогі цэнтралізаванага тэсціравання будуць зменены ў 2020 годзе, заявіў у аўторак журналістам дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

Чарга на ЦТ у БДУ
© Sputnik / Виктор Толочко

Новую методыку ацэнкі ЦТ укаранілі ў гэтым годзе, з-за чаго сярэднія балы абітурыентаў прыкметна выраслі. Пры гэтым мінімальныя парогавыя значэння не мяняліся.

"У гэтым годзе, паколькі год пераходны, мы парогавыя значэнні не змянялі. Але відавочна, што ў наступным годзе яны будуць зменены. І гэтыя пытанні сыдуць у цэлым", - падкрэсліў Міксюк.

Аднак і без уліку росту сярэдняга бала па прадметах, па словах Міксюка, абітурыентаў з невысокімі баламі і адзнакі на ўзроўні ў 20-30 балаў канкурэнтаздольнымі назваць нельга і ў іх не вельмі шмат шанцаў на вучобу ў ВНУ.

Павышэнне парогавых значэнняў, па словах Міксюка, будзе здымаць і пытанне з "угадваннем" - гэта значыць "метадам тыка" у наступным годзе набраць мінімальны бал не атрымаецца. Пры гэтым назваць магчымы дыяпазон будучага парога кіраўнік РІКВ адмовіўся.

Супакоіў кіраўнік РІКВ і тых, хто турбуецца за значны рост прахадных балаў.

"Пачынаючы з 70-75 балаў працэнт абітурыентаў, якія набіраюць гэты бал і вышэй, той жа. У гэтых абітурыентаў будзе тая ж канкурэнцыя", - адзначыў ён і дадаў, што з-за павелічэння сярэдніх балаў у абітурыентаў з невысокімі адзнакамі паміж імі пры паступленні складзецца конкурс, і менавіта на спецыяльнасцях з не вельмі высокімі прахаднымі баламі паказчыкі некалькі вырастуць.

Тэмы:
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (88)
Тэги:
РІКВ, Юрый Міксюк, ЦТ, Беларусь

Галоўныя тэмы