03:24 16 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.29
  • 100 RUB3.23
Памёр былы галоўны ідэолаг Беларусі Уладзімір Замяталін

Памёр былы галоўны ідэолаг Беларусі Уладзімір Замяталін

Sputnik
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5 0 0

Былы чыноўнік памёр у сябе дома, прычыны яго смерці сваякі пакуль не называюць.

МІНСК,7 ліп - Sputnik. Былы беларускі чыноўнік, галоўны ідэолаг 1990-х, Уладзімір Замяталін памёр у нядзелю ва ўзросце 71 года, паведаміла яго сям'я выданню "Наша нiва".

Прычына смерці не ўдакладняецца. Вядома, што Замяталін памёр раніцай 7 ліпеня ў сябе дома.

Уладзімір Замяталін скончыў Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча і Ваенна-палітычную Акадэмію імя У. І. Леніна. У 1970-80-х служыў на камандна-палітычных пасадах у групе савецкіх войскаў у Германскай Дэмакратычнай Республіцы. З 1983 года служыў у Беларусі. Прайшоў шлях ад намесніка камандзіра танкавага палка да начальніка аддзела інфармацыі Міністэрства абароны рэспублікі.

У 1994 годзе быў прэс-сакратаром старшыні Савета Міністраў, працаваў у штабе прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча.

У 1995-м Замяталіна прынялі на працу ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі. У далейшым ён кіраваў Дзяржаўным камітэтам па друку, быў намеснікам прэм'ер-міністра, які курыруе пытанні культуры, адукацыі, рэлігіі і нацыянальных меншасцяў.

У 2000 годзе стаў першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і адказваў за ідэалогію.

У далейшым Замяталін сышоў у сферу культуры: кіраваў студыяй "Беларусьфільм", выступіў у якасці прадзюсара фільмаў "Брэсцкая крэпасць", "У чэрвені 41-га", "Снайпер: зброя помсты".

Тэги:
Смерць публічных людзей

Галоўныя тэмы