07:29 24 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Кіраўнік Міністэрства адукацыі Ігар Карпенка

Карпенка заявіў, што ўступная кампанія праходзіць спакойна

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (94)
11 0 0

Па словах міністра, конкурс на бюджэтныя месцы ў ВНУ "ў любым выпадку будзе".

МІНСК, 12 ліп - Sputnik. Уступная кампанія ў Беларусі праходзіць спакойна і ўпэўнена, заявіў у пятніцу журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Беларускія ВНУ 12 ліпеня пачалі прымаць дакументы ад абітурыентаў. На бюджэтную форму падача заяваў працягнецца да 17 ліпеня, на платную - да пачатку жніўня.

Як заявіў у пятніцу Карпенка, на бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі плануецца набраць крыху больш за 26 тысяч чалавек.

"Конкурсная сітуацыя на бюджэтныя месцы ў любым выпадку будзе - тое, што гарантавана Канстытуцыяй Беларусі і заканадаўствам аб адукацыі", - падкрэсліў Карпенка, яго словы прывяла БелТА.

Міністр таксама падкрэсліў, што ў цэлым кампанія "праходзіць спакойна, упэўнена".

Пракаментаваў кіраўнік Мінадукацыі і іншую папулярную тэму: рост кошту адукацыі ў беларускіх ВНУ. Карпенка падкрэсліў, што выраслі цэны нязначна: у ВНУ, падпарадкаваных ведамству, на 100-300 рублёў.

Тэмы:
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (94)

Галоўныя тэмы