11:26 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Дакументы для адзіных віз Беларусі і Расіі падрыхтуюць ў бліжэйшы час

Дакументы для адзіных віз Беларусі і Расіі падрыхтуюць у бліжэйшы час

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота прапануе, каб заканадаўча з катэгорыі "замежнік" у РФ былі выключаныя беларусы, а ў Беларусі - расіяне.

МІНСК, 18 ліп - Sputnik. Нарматыўныя акты для стварэння адзінай візавай прасторы Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі могуць быць падрыхтаваны на працягу бліжэйшых месяцаў, заявіў у сераду кіраўнік міжнароднага камітэта Савета Федэрацыі Канстанцін Касачоў.

Магчымасць стварэння адзінай візавай прасторы Беларусі і Расіі эксперты абмяркоўвалі ў рамках спецыяльнай сесіі на Форуме рэгіёнаў дзвюх краін, які праходзіць у Санкт-Пецярбургу.

Як заявіў у ходзе абмеркавання сенатар Касачоў, "афармленне неабходных для гэтага нарматыўных актаў - гэта справа бліжэйшых месяцаў".

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота мяркуе, што неабходна ўнесці папраўкі ў заканадаўства, якія б перасталі рабіць з жыхароў Беларусі і Расіі замежнікаў у краінах.

"Натуральна, мы думаем, што рабіць. Першае, што прыходзіць у галаву, - у нас павінна быць прынята або ў заканадаўстве, або міжнародны акт, які б выключаў з катэгорыі "замежнік" у РФ беларусаў, а ў Беларусі - расіян", - прапанаваў Рапота.

Аналагічную практыку, на думку Рапоты, неабходна распаўсюдзіць і на прадпрыемствы: каб беларускія і расійскія арганізацыі мелі роўныя правы і не лічыліся замежнымі ў абедзвюх краінах.

Тэма стварэння "саюзнай візы" абмяркоўваецца Беларуссю і Расіяй апошнія некалькі гадоў. Як заяўляў Рапота, адпаведны дакумент знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці.

Тэги:
Візы, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы