02:09 14 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36
Кіраўнік партала РІА Новости Украина Кірыл Вышынскі

Офіс Зяленскага прапанаваў адначасова вызваліць Вышынскага і Сянцова

© Sputnik / Стрингер
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Алег Сянцоў асуджаны ў Расіі на 20 гадоў калоніі за падрыхтоўку тэрактаў у Крыме ў складзе дыверсійнай групы.

МІНСК, 19 ліп - Sputnik. Офіс прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага прапанаваў адначасова вызваліць кіраўніка РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага і асуджанага за падрыхтоўку тэракту Алега Сянцова, заявіла ў чацвер прэс-сакратар кіраўніка ўкраінскай дзяржавы Юлія Мендэль.

"У офісе прэзідэнта з вялікай цікавасцю даведаліся аб прапанове РФ аб вызваленні Кірыла Вышынскага як першы крок добрай волі з боку Украіны. Цалкам падтрымліваем палітыку крокаў добрай волі і прапануем Расіі зрабіць і свой крок насустрач, вызваліўшы Алега Сянцова", - паведаміла Мендэль.

Яна адзначыла, што і Вышынскі, і Сянцоў павінны быць вызваленыя адначасова.

Сянцова асудзілі ў Расіі на 20 гадоў калоніі па абвінавачанні ў арганізацыі тэрактаў на тэрыторыі Крыма. Яго затрымалі разам з членамі дыверсійнай групы "Правага сектара"*, якія рыхтавалі тэракты ў Севастопалі, Сімферопалі і Ялце.

Вышынскі быў узяты пад варту ў Кіеве 15 мая 2018 года. Журналісту аб'явілі, што ён падазраецца ў падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржздрадзе. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што Крэмль уважліва сочыць за развіццём сітуацыі з арыштам Вышынскага. Як падкрэсліваў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, арышт Вышынскага з'яўляецца беспрэцэдэнтным выпадкам. Афіцыйная Масква накіроўвала ў Кіеў некалькі нот з патрабаваннямі вызваліць журналіста.

 

* забароненая ў Расіі арганізацыя

Тэги:
Кірыл Вышынскі, РІА "Новости Украина"

Галоўныя тэмы