08:32 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Наручнікі, архіўнае фота

Прэзідэнт Беларусі падпісаў Закон аб амністыі

© Sputnik / Евгений Биятов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2010

Амністыя закране каля 6 тысяч чалавек, у тым ліку каля 2 тысяч адпусцяць з месцаў пазбаўлення волі.

МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты з нагоды значнай у гісторыі Рэспублікі Беларусь даты і для ўвасаблення прынцыпу гуманізму.

Згодна з дакументам, вызваленыя ад пакарання будуць асобы, асуджаныя за злачынствы, якія не адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх (непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да васемнаццацi гадоў, асобы, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, інваліды I і II груп, хворыя на анкалагiчныя захворваннi, ветэраны баявых дзеянняў, асобы, якія атрымалі раненні ў перыяд праходжання службы, ажыццяўлення службовай дзейнасці, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама некаторыя іншыя катэгорыі асуджаных).

Акрамя таго, некаторым катэгорыям асуджаных скароцяць тэрмін пакарання на 1 год, непаўналетнім - на 2 гады.

Пад амністыю не трапляюць тыя, да каго за апошнія пяць гадоў ужывалася амністыя або памілаванне і хто зноў здзейсніў наўмыснае злачынства; тыя, хто цалкам не кампенсаваў прычынены злачынствамі ўрон (шкоду), не выплаціў атрыманы злачынным шляхам даход; злосна парушае парадак адбыцця пакарання; а таксама асуджаныя за злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва, забойства, наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, карупцыйныя злачынствы, злачынныя дзеі сэксуальнага характару, бандытызм, тэрарызм, масавыя беспарадкі, парушэнне правілаў дарожнага руху ў стане ап'янення, што пацягнула смерць чалавека або прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, і шэраг іншых злачынстваў, якія характарызуюцца высокай грамадскай небяспекай.

Амністыя закране каля 6 тысяч чалавек, у тым ліку каля 2 тысяч адпусцяць з месцаў пазбаўлення волі.

Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання і падлягае выкананню на працягу дзевяці месяцаў з дня ўступлення яго ў сілу.

Галоўныя тэмы