МІНСК, 22 ліп - Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) павысіў кошт навучання для студэнтаў усіх курсаў, адпаведны загад рэктара апублікаваны на сайце ВНУ.
Многія беларускія ВНУ ўжо назвалі кошт навучання ў наступным навучальным годзе. Зацвердзіў новыя цэны і найбуйнейшы ўніверсітэт Беларусі - БДУ.
У параўнанні з устаноўленымі ў мінулым годзе цэнамі, на розных спецыяльнасцях кошт вучобы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце падняўся на 300-600 рублёў.
Самымі дарагімі спецыяльнасцямі ў БДУ застаюцца "Правазнаўства", "Эканамічнае права" і "Міжнароднае права", год вучобы на іх абыдзецца ў 4183 рублёў. За навучанне на некаторых напрамках, у тым ліку на "Сусветнай эканоміцы", "Менеджменце" і "Дызайне" прыйдзецца таксама плаціць больш за чатыры тысячы рублёў у год.
Танней за ўсё ў БДУ ў 2019/2020 навучальным годзе будуць каштаваць руская і беларуская філалогія, а таксама сацыяльная работа - 2636 рублёў.
З актуальнымі коштамі на вучобу ў БДУ ў наступным навучальным годзе можна азнаёміцца ў загадзе.