12:52 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.20
Шыльда, якая забараняе курэнне звычайных і электронных цыгарэт

Антытытунёвы дэкрэт уступіў у сілу ў Беларусі

CC BY 2.0 / Mike Mozart / No Vaping Sign
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3410

Улады заклапаціліся тым, што трэба планамерна змяншаць колькасць беларусаў, якія паляць.

МІНСК, 27 ліп - Sputnik. Уступіў у сілу дэкрэт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі №2 "Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", які зрабіў больш жорсткім антытытунёвае заканадаўства.

Беларускія ўлады паставілі перад сабой мэту з дапамогай гэтай навацыі паслядоўна абмяжоўваць даступнасць тытунёвых вырабаў і прадухіліць негатыўнае ўздзеянне курэння на здароўе грамадзян. Адпаведны дэкрэт быў падпісаны прэзідэнтам 24 студзеня.

Так, новым дакументам вызначаны спіс месцаў, дзе нельга паліць:

  • дапаможныя памяшканні жылых дамоў і ліфты;
  • аўтамабілі, калі ў іх перавозяцца дзеці ва ўзросце да 14 гадоў;
  • дзіцячыя пляцоўкі;
  • працоўныя месцы, размешчаныя ў памяшканнях;
  • усе тэрыторыі і памяшкання ў спартыўна-аздараўленчых лагерах, усіх устаноў адукацыі;
  • падземныя пераходы, прыпынкі транспарту і пасадкавыя пляцоўкі.

Цяпер у краіне адрэгулявана да таго ж і вытворчасць, гандлёвы абарот і выкарыстанне так званых электронных цыгарэт. Таксама дакумент закранае прылады, якія могуць награваць тытунь без гарэння або тлення.

Атрымліваецца, што антытытунёвы дэкрэт фактычна прыраўнаваў электронныя цыгарэты да звычайных тытунёвых вырабах. Выпускаць такія прылады і вадкасці для іх, а таксама гандляваць імі ў Беларусі змогуць толькі айчынныя прадпрыемствы.

У гандлёвых кропках вадкасць для электронных цыгарэт нельга будзе выкладваць у адкрыты доступ, як і звычайныя цыгарэты. Іх нельга будзе рэкламаваць і прадаваць непаўналетнім.

Тэги:
законы, Беларусь

Галоўныя тэмы