Чатыры беларускія ВНУ абвясцілі дадатковы набор

© Sputnik / Виктор ТолочкоЧатыры беларускія ВНУ абвясцілі дадатковы набор
Чатыры беларускія ВНУ абвясцілі дадатковы набор - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Больш за ўсё бюджэтных месцаў засталося ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Чатыры беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы абвясцілі дадатковы набор на бюджэтныя месцы дзённага аддзялення, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве адукацыі.

Полацкі дзяржаўны універсітэт - Sputnik Беларусь
Якія ВНУ абвясцілі аб дадатковым наборы на бюджэт?

Па дадатковым наборы ВНУ прымаюць на дзённы бюджэт па тых спецыяльнасцях, дзе абітурыентаў "не хапіла". У гэтым годзе, як высветлілася, на дэфіцыт абітурыентаў паскардзіліся чатыры беларускія ВНУ.

Так, 79 вольных месцаў ёсць на спецыяльнасцях "Аграномія", "Заатэхнія" і "Аграхімія і глебазнаўства" ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Патэнцыйныя абітурыенты павінны мець сертыфікаты ЦТ па біялогіі і хіміі вышэй за сем балаў, альбо ж даведкі аб выніках здачы ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыі па гэтых прадметах.

Два месцы засталося на "Славянскай філалогіі" ў Белдзяржуніверсітэце. Абітурыенты павінны мець ад 25 балаў па беларускай мове і ад 15 - па гісторыі Беларусі, а таксама даведку аб выніках здачы ўступных іспытаў ва ўстановах адукацыі па прадмеце "Беларуская літаратура".

Таксама патрабуюцца філолагі і ў Гомельскім дзяржуніверсітэце - на "Беларускую філалогію". Патрабаванні: ад 25 балаў - па беларускай мове, вышэй за 15 - па гісторыі Беларусі і даведка аб здадзенай "Беларускай літаратуры". Дадатковы набор праходзіць на два месцы.

Тры месцы ёсць у Палескім дзяржуніверсітэце - на спецыяльнасць "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі" па скарочаным тэрміне. "Абітурыентам патрабуюцца даведкі аб выніках здачы ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыі па дысцыплінах "Асновы алгарытмізацыі і праграмавання" і "Ахова працы. Ахова навакольнага асяроддзя і энергазберажэнне", - растлумачылі ў Мінадукацыі.

Падача дакументаў на месцы ў рамках дадатковага набору пройдзе з 30 ліпеня па 1 жніўня 2019 года. Залічэнне адбудзецца па 3 жніўня.

Стужка навiн
0