За пяць гадоў колькасць студэнтаў у Беларусі скарацілася ў паўтара раза

© Sputnik / Виктор ТолочкоАўдыторыя ў БДУ, архіўнае фота
Аўдыторыя ў БДУ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У асноўным скарачэнне колькасці студэнтаў адбылося за кошт "платнікаў" - іх стала на 100 тысяч менш.

МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Колькасць студэнтаў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў знізілася практычна ў паўтара раза за апошнія пяць гадоў, сведчаць дадзеныя Белстата.

Чатыры беларускія ВНУ абвясцілі дадатковы набор - Sputnik Беларусь
Чатыры беларускія ВНУ абвясцілі дадатковы набор

Статыстыку сферы адукацыі камітэт апублікаваў у зборніку "Сацыяльнае становішча і ўзровень жыцця насельніцтва Рэспублікі Беларусь".

Так, паводле дадзеных Белстата, колькасць школьнікаў у рэспубліцы расце. Калі ў 2013/2014 навучальным годзе іх было 931,3 тысячы, то ў мінулым - 1010,4 тысячы чалавек.

Пры гэтым колькасць студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў за пяць гадоў істотна скарацілася: у 2013/2014 іх было 395,3 тысячы, у 2018/2019 - 268,1, гэта значыць менш іх стала амаль у паўтара раза.

Цікава, што пераважна колькасць студэнтаў зменшылася за кошт рэзкага скарачэння колькасці "платнікаў": за пяць гадоў іх стала менш на 100 тысяч чалавек. Аднак скарацілася і колькасць "бюджэтнікаў".

Па дадзеных камітэта, на 10 тысяч насельніцтва Беларусі колькасць студэнтаў і магістрантаў у сярэднім паменшылася з 425 да 298 чалавек.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0