Беларусь названа самай пунктуальнай краінай

© Sputnik / Виктор ТолочкоСамалёт Belavia у Нацыянальным аэрапорце Мінск
Самалёт Belavia у Нацыянальным аэрапорце Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Часцей за ўсё рэйсы адмяняюцца або вылятаюць несовечасова ў Кітаі, Германіі і Грэцыі.

МІНСК, 1 жні - Sputnik. Часцей за ўсё авіярэйсы затрымліваюцца і адмяняюцца ў Кітаі, радзей за ўсё - у Беларусі, адпаведныя дадзеныя паведамілі ў кампаніі AirHelp.

Самалёт кампаніі WizzAir - Sputnik Беларусь
Wizz Air прыйдзе ў Беларусь вясной 2020 года

Аналіз звестак аб пералётах за перыяд з 31 сакавіка па 15 чэрвеня 2019 года быў праведзены спецыялістамі арганізацыі па абароне правоў авіяпасажыраў. Эксперты падлічылі колькасць затрыманых і адмененых рэйсаў у 15 краінах, найбольш папулярных сярод расійскіх турыстаў.

Даследаванне паказала, што самымі непунктуальнымі краінамі з'яўляюцца Кітай, Германія і Грэцыя. З кітайскіх аэрапортаў з больш як 390 000 рэйсаў са спазненнем вылецела амаль трэць - больш за 135 тысяч былі затрыманыя як мінімум на 15 хвілін ці  адмененыя.

На другім месцы знаходзіцца Германія, дзе праблемы ўзнікаюць амаль з кожным чацвёртым рэйсам - факты вылетаў не ў прызначаны ў раскладзе час былі выяўлены ў 25% выпадках.

Крыху саступіла Грэцыя, дзе пасажыры маглі мець праблемы з вылетам у 24% рэйсаў.

У Турцыі спазняюцца або адмяняюцца 21% рэйсаў, у Італіі - амаль 20%, на Кіпры - 17,5%, у Балгарыі - 16%.

Найменшая верагоднасць сутыкнуцца з затрымкай або адменай вылету ў Беларусі: за разгледжаны перыяд толькі з 6% рэйсаў нешта пайшло не так. Трохі больш лічба ў Малдавіі - 9%, у Расіі - менш за 10%, таксама мала праблем у Казахстане - 12% і ў Латвіі - 12,3%.

Стужка навiн
0