20:37 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Абітурыенты каля ўваходу ў БНТУ

Падача дакументаў на платнае ў ВНУ завяршаецца ў Беларусі

© Sputnik / Валерия Берекчиян
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (109)
1210

Трапіць у прыёмныя камісіі нельга будзе пасля 18:00, а залічэнне абітурыентаў пройдзе да 6 жніўня.

МІНСК, 4 жні - Sputnik. Падача дакументаў на платнае аддзяленне беларускіх ВНУ завершыцца ў нядзелю, перадае Sputnik.

Першая нядзеля жніўня - апошні дзень, у які прыёмныя камісіі ўніверсітэтаў прымуць дакументы ад абітурыентаў, якія маюць намер вучыцца на платнай аснове. Залічэнне пройдзе да 6 жніўня.

Вядома, што ў некаторых ВНУ склаўся конкурс на платныя месцы. У мінулыя гады прахадны бал на платнае аддзяленне быў адчувальна ніжэй таго, які патрабавалася набраць для паступлення на бюджэт, аднак у 2019 годзе пасля росту сярэдніх балаў на ЦТ шмат што змянілася.

Так, у Беларускім дзяржаўным медуніверсітэце конкурс сярод патэнцыйных платнікаў назіраецца на ўсіх факультэтах. А ў БНТУ на платнае аддзяленне і зусім набіраюць значна менш студэнтаў, конкурс тут таксама вельмі адчувальны.

Нагадаем, шэраг беларускіх ВНУ паднялі кошт навучання: так, вучоба ў БДУІР падаражэла ў сярэднім на 200-300 рублёў, а кошт вучобы на розных спецыяльнасцях у Белдзяржуніверсітэце падняўся нават на 300-600 рублёў.

Тэмы:
Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі (109)
Тэги:
Уступная кампанія, ВНУ, Беларусь

Галоўныя тэмы