Урад Беларусі разлічвае падпісаць візавае пагадненне з ЕС восенню

© SputnikШэнгенская віза
Шэнгенская віза - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік урада Беларусі Сяргей Румас адзначыў прагрэс у адносінах Беларусі з ЕС, пра што, на яго думку, кажуць лічбы тавараабароту, які павялічваецца.

МІНСК, 6 жнів - Sputnik. Урад Беларусі разлічвае падпісаць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрапейскім саюзам восенню гэтага года, заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын з нагоды завяршэння яе дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

Яўген Прэйгерман - Sputnik Беларусь
Радыё
Эксперт: мы наблізіліся да фінішу ў пытанні шэнгенскіх візаў для беларусаў

"Думаю, з нашага боку мы да восені скончым ўсе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры для ўзгаднення дакумента", - цытуе Румаса агенцтва БелТА.

Румас выказаў надзею, што восенню пагадненне нарэшце будзе падпісана. Прынамсі, беларускі бок, паводле яго слоў, мае намер прыкласці ўсе намаганні, каб гэта падзея адбылася.

Кіраўнік урада таксама падзякаваў Андрэа Віктарын за асабісты ўнёсак у развіццё добрых адносінаў Беларусі і Еўрасаюза.

"Апошнія чатыры гады мы назіраем прыкметны прагрэс у нашых адносінах, пра гэта кажуць і лічбы ўзрастаючага тавараабароту", - сказаў прэм'ер-міністр.

Віктарын у сваю чаргу паведаміла, што візіт у Беларусь вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні, падчас якога можа быць падпісана візавае пагадненне, запланаваны на кастрычнік.

Яна таксама адзначыла, што прагрэс у адносінах Беларусі і Еўрасаюза сапраўды можна назваць значным.

"Я ўпэўненая, што пакуль мы будзем чуць адзін аднаго, мы зможам знаходзіць рашэнні любых праблем", - сказала Андрэа Віктарын.

На мінулым тыдні стала вядома, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў міністэрству замежных спраў актывізаваць працу па рашэнні візавых пытанняў з Еўрасаюзам і Расіяй, якія тычацца ў першым выпадку - спрашчэння візавага рэжыму і ў другім - узаемнага прызнання візаў.

Напрыканцы ліпеня спадарыня Віктарын таксама выказвалася на карысць таго, што візавае пагадненне з Беларуссю можа быць падпісана да 2 лютага 2020 года, калі ўступяць у сілу папраўкі ў візавае заканадаўства Еўрасаюза. Паводле гэтых паправак, кошт шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі можа быць павялічаны з 60 да 80 еўра.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0