Даражэй за ўсё - стаматалогія. БДМУ назваў кошты навучання

© Sputnik / Валерия БерекчиянБДМУ
БДМУ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Танней за ўсё ў медуніверсітэце вучыцца на медыка-прафілактычнай справе - 2856 рублёў у год.

МІНСК, 6 жні - Sputnik. Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ) назваў цэны на вучобу ў 2019/2020 годзе.

Большасць беларускіх ВНУ назвалі кошт навучання ў новым навучальным годзе яшчэ ў ліпені. БДМУ апублікаваў новыя "цэннікі" толькі пасля падвядзення вынікаў прыёму на платную форму.Так, даражэй за ўсё ў БДМУ вучыцца на "Стаматалогіі": 3640 рублёў у год. Далей - "Фармацыя", "Педыятрыя" і "Лячэбная справа", дзе год навучання абыдзецца ў 3113 рублёў.

Самая танная спецыяльнасць - "Медыка-прафілактычная справа". За два семестры на ёй трэба будзе заплаціць 2856 рублёў.

Нягледзячы на тое, што вучоба ў медуніверсітэце лічыцца дарагой, у іншых ВНУ па шэрагу спецыяльнасцяў ёсць і больш высокія "цэннікі": у БДУ, да прыкладу, год вучобы можа каштаваць каля чатырох тысяч рублёў.

Для параўнання: у Віцебскім дзяржаўным медуніверсітэце кошт вучобы на "Стаматалогіі" складае 3636,80 рублёў, на "Лячэбнай справе" - 3065,40, а на "Фармацэўтычным" - 3039. У Гродзенскім медуніверсітэце "Лячэбная справа" каштуе 2745, "Педыятрыя" і "Медыка-псіхалагічная справа" - 2712, а "Медыка-дыягнастычная справа" - 2626. у Гомельскім медуніверсітэце год навучання на ўсіх спецыяльнасцях абыдзецца ў 2625 рублёў.

Стужка навiн
0