МАРГ распавёў фермерам, што рабіць з вялікім ураджаем памідораў

© Sputnik / Валерия БерекчиянПамідоры - на любы смак
Памідоры - на любы смак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З-за багатага ўраджаю памідораў і нізкіх закупачных цэн, сяляне з Брэстчыны прызналіся журналістам, што не могуць прадаць ўраджай.
МІНСК, 8 жні - Sputnik. Сёлетняя закупачная цана характэрная для гэтага сезону і пры неабходнасці фермеры могуць самастойна рэалізоўваць выгадаваныя таматы наўпрост насельніцтву, гаворыцца ў адмысловай заяве Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю "ў сувязі з публікацыямі ў СМІ адносна сітуацыі на спажывецкім рынку свежых таматаў".
Раней СМІ паведамлялі аб праблемах, якія адчуваюць палескія фермеры са збытам вырашчаных таматаў.
"Закупачныя цэны ўпалі да 30 капеек за кілаграм. Аднак нават пры гэтым іх немагчыма прадаць. Няма пакупніка", - апісваў сітуацыю рэгіянальны СМІ са спасылкай на жыхароў Столінскага раёна.
У МАРГ пацвердзілі, што закупачная цана на таматы 6 жніўня 2019 года склалася на ўзроўні 30 капеек за кілаграм, але пры гэтым нагадалі, што "роўна год назад, 6 жнiўня 2018 года, яна была прыкладна на тым жа ўзроўні і складала 25 капеек". Такія расцэнкі характэрныя для гэтага сезона.
Высокія жа крамныя цэны на таматы, якія назіраліся ў сярэдзіне ліпеня, былі выкліканыя дрэнным надвор'ем.
"У МАРГ аператыўна прааналізаваны рынак і арганізавана сустрэча з зацікаўленымі, падчас якой адзначана, што рост коштаў на памідоры з боку айчынных вытворцаў у сярэдзіне ліпеня быў выкліканы неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я (малая колькасць асветленасці), што прывяло да росту выдаткаў (за кошт неабходнасці выкарыстоўваць досветку), скарачэнняў аб'ёмаў вытворчасці прадукцыі. Разам з тым у сувязі з надыходам сезона паспявання памідораў адкрытага грунту ў канцы ліпеня-пачатку жніўня сітуацыя змянілася", - растлумачылі ў міністэрстве.
Там нагадалі, што грамадзяне могуць здаваць свой ураджай нарыхтоўчым арганізацыям розных формаў уласнасці. Пры гэтым закупачныя цэны арганізацыі спажыўкааперацыі ўсталёўваюць самі, зыходзячы з якасці прадукцыі і кан'юнктуры рынку.
"Разам з тым, лічым неабходным звярнуць увагу на тое, што прадукцыя, вырашчаная ў асабістых падсобных гаспадарках, можа быць рэалізаваная наўпрост спажыўцу на рынках па дагаворнай цане", - нагадалі ў МАРГ.
У прыватнасці, па стане на 7 жніўня ў рэспубліцы працавалі 387 кірмашоў больш чым на 80 тысячах гандлёвых месцаў. У Мінску, да прыкладу, на 16 кірмашах выдзелена 2180 месцаў для рэалізацыі плодаагародніннай прадукцыі, 600 з якіх вольныя.
"У выпадку неабходнасці адміністрацыі рынкаў могуць забяспечыць дадаткова 1500 гандлёвых месцаў. Для пенсіянераў месца на 13 рынках бясплатныя", - падкрэслілі ў міністэрстве.
Стужка навiн
0