19:11 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Мінскі метрапалітэн, станцыя Якуба Коласа

Мінскае метро пераходзіць на зімовы рэжым працы

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
910

Летам - у перыяд адпачынкаў і канікулаў - пасажырапаток у сталічнай падземцы традыцыйна зніжаецца.

МІНСК, 21 жні - Sputnik. З панядзелка 26 жніўня Мінскі метрапалітэн пераходзіць на зімовы рэжым працы. Для пасажыраў гэта азначае, што ў ранішнія і вячэрнія гадзіны пік цягнікі будуць хадзіць з інтэрвалам 2 хвіліны на абедзвюх - Маскоўскай і Аўтазаводскай - лініях, паведамляецца ў Twitter-акаўнце мінскай падземкі.

Улетку ў сувязі са скарачэннем пасажырапатоку адміністрацыя падземкі традыцыйна павялічвае інтэрвалы руху цягнікоў. Летні рэжым распаўсюджваецца на перыяд часу з 1 ліпеня па 26 жніўня.

Нагадаем таксама, што на шэрагу станцый мінскага метро па ранейшаму абмежаваны доступ на платформы ў сувязі з рамонтнымі працамі. Да суботы 24 жніўня зачынены выхады №1-1 станцыі "Усход" - тут фарбуюць металаканструкцыі крытых павільёнаў. Да 31 жніўня цалкам закрыты адзін з выхадаў станцыі "Фрунзенская" - тут рамантуюць пляцоўку.

Тэги:
Метро, Беларусь, Мінск

Галоўныя тэмы