Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў 2019/2020 навучальным годзе

© Sputnik / Виктор ТолочкоПадручнікі
Падручнікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Плата за дапаможнікі для дашкольнікаў складзе 5,1 рубля, за камплект падручнікаў па праграме агульнай сярэдняй адукацыі - 12,75 рубля.

МІНСК, 22 жні - Sputnik. Плата за карыстанне падручнікамі і дапаможнікамі для ўсіх вучняў у новым навучальным годзе крыху павялічыцца, паведамляе Sputnik.

Новы падручнік па фізіцы для 9 класа - Sputnik Беларусь
Ілюстрацыі будуць ажываць у новым падручніку па фізіцы

Адзіная плата за карыстанне падручнікамі працягне дзейнічаць у Беларусі ў 2019/2020 навучальным годзе ў адпаведнасці з пастановай Савета міністраў Беларусі №621 ад 28 жніўня 2018 года.

Кошт школьных падручнікаў павялічыцца ў сувязі з актуальным змяненнем базавай велічыні (БВ). Так, плата за дапаможнікі для дашкольнікаў (0,2 БВ) складзе 5,1 рубля, за камплект падручнікаў па праграме агульнай сярэдняй адукацыі (0,5 БВ) - 12,75 рубля.

Нагадаем, у мінулым навучальным годзе плата была трохі ніжэй: яна складала 4,9 і 12,25 рубля адпаведна.

Адзіную плату для школьнікаў увялі ў мінулым годзе, аплаціць навучальныя дапаможнікі неабходна да 1 кастрычніка. Дзецям са шматдзетных сем'яў яны абыдуцца ўдвая танней. Школьнікам з сацыяльна неабароненых сем'яў падручнікі выдадуць бясплатна.

Стужка навiн
0