23:59 21 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.43
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Па словах кіраўніка Мінадукацыі, для бяспечнага знаходжання дзяцей у школах прымаюцца неабходныя меры.

МІНСК, 26 жні - Sputnik. Міністэрства адукацыі не будзе рабіць са школы рэжымны аб'ект, заявіў у панядзелак па выніках даклада кіраўніку дзяржавы міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.

Тэма забеспячэння бяспекі ў школах зноў стала актуальнай пасля трагедыі, якая адбылася ў лютым гэтага года ў Стоўбцах: школьнік падазраецца ў забойстве настаўніцы і аднаго з рабят. Пасля рэзананснага ПП Мінадукацыі агучвала ідэі ўвесці пасаду намесніка дырэктара па бяспецы, аднак яна была раскрытыкаваная кіраўніком дзяржавы.

Падчас сустрэчы з журналістамі ў панядзелак, Карпенка выказаў меркаванне, што забяспечваць бяспеку ва ўстановах адукацыі трэба ў рамках разумнага.

"Вы павінны разумець, што мы не будзем там усталёўваць татальны кантроль. Усё ж школа - адкрытая сістэма, і школы часта з'яўляюцца свайго роду цэнтрам мікрараёна, пасёлка, горада. Да прыкладу, можна назіраць - стадыёны ў школ, хлопцы ў футбол гуляюць, а побач лаўкі, мамы з дзіцячымі калыскамі шпацыруюць. Зноў жа ў школах ёсць спартзалы, басейны, у іх могуць займацца, напрыклад, па вечарах і мясцовыя жыхары. Таму мы не будзем рабіць школу нейкім рэжымным аб'ектам, куды ніхто не зможа зайсці", - выказаўся міністр.

Аднак, па словах кіраўніка Мінадукацыі, школы павінны разам з законнымі прадстаўнікамі, з вучнёўскім самакіраваннем, з заснавальнікамі ўстаноў адукацыі "вызначыць парадак функцыянавання".

Спрэчкі ішлі і наконт выкарыстання мабільных тэлефонаў у школах, нагадаў Карпенка. Так, раней ведамства выступала з ініцыятывай забараніць выкарыстанне тэлефонаў у школах.

"Мы пайшлі па шляху абмежавання - гэта значыць падчас урокаў без дазволу настаўніка карыстацца тэлефонамі, іншымі гаджэтамі нельга. Яны павінны знаходзіцца або ў адмысловым месцы або ў выключаным стане ў партфелі школьніка", - адзначыў Карпенка, яго словы прывяла БелТА.

Тэги:
школа, Беларусь, Міністэрства адукацыі РБ, Ігар Карпенка

Галоўныя тэмы