03:34 13 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.89
  • 100 RUB3.36
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1920

Па словах кіраўніка ведамства, "кропкі над i" будуць расстаўленыя на спецыяльнай нарадзе з удзелам кіраўніка дзяржавы.

МІНСК, 27 жні - Sputnik. Увядзенне нацыянальнага экзамену як альтэрнатывы цэнтралізаванага тэсціравання і выпускных экзаменаў дапамагло б разгрузіць школьнікаў, такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.

Тэма выпускных і ўступных экзаменаў была паднятая ў панядзелак у ходзе даклада кіраўніка Мінадукацыі прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку.

"Шмат хто кажа пра гэта. Мы ў школе, дапусцім, пішам пераказ, а пры паступленні - тэст. Па матэматыцы - кантрольная пісьмовая, а пры паступленні - тэст", - растлумачыў Карпенка і прызнаў, што дзве формы праверкі ведаў ствараюць пэўныя праблемы.

Па словах міністра, школьнікам варта падрыхтавацца і да выпускных іспытаў, і да тэсціравання, а настаўнік "разрываецца": яму трэба тлумачыць, як рыхтавацца да тэсту, а як - да іспыту.

"Тут можна было б разгрузіць школьнікаў, сумясціўшы экзамен у школе і тэсціраванне", - адзначыў кіраўнік Мінадукацыі.

Укараненнем нацыянальнага экзамену, па словах Карпенкі, можна было б незалежна ацэньваць веды па прадмеце і пры гэтым не перагружаць школьнікаў.

Кропкі над "i", адзначыў Карпенка, трэба будзе расставіць на адмысловай нарадзе, якая пройдзе з удзелам кіраўніка дзяржавы да канца года. Пры гэтым, як паабяцаў міністр, калі і будзе прынята рашэнне аб змене сістэмы экзаменаў, будзе прадугледжаны пэўны пераходны перыяд - гэта значыць выпускнікі 2020 года яшчэ будуць сканчаць школу паводле "старой схемы".

Тэги:
Ігар Карпенка, Міністэрства адукацыі РБ, Беларусь, школа

Галоўныя тэмы