Белстат падлічыў, колькі вучняў прыходзіцца на аднаго настаўніка

© Sputnik / Александр Гальперин / Перайсці ў медыябанкНастаўніца ў школе
Настаўніца ў школе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Больш за мільён вучняў пойдзе ў школы сёлета - гэта крыху больш, чым годам раней.

МІНСК, 30 жні - Sputnik. Колькасць навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтым навучальным годзе будзе крыху вышэй, чым у папярэднім, вынікае з апублікаваных Белстатам дадзеных.

Педагог: 25 пяцікласнікаў у адным класе - і яны мяне парабілі - Sputnik Беларусь
Відэа
Педагог: 25 пяцікласнікаў у адным класе - і яны мяне "парабілі"

Колькасць вучняў у гэтым годзе вырасла ў параўнанні з папярэднім на 1,6% і дасягнула прыкладна мільёна чалавек.

На аднаго настаўніка прыходзіцца ў сярэднім дзевяць вучняў. У гарадскіх школах гэты паказчык вышэй - там на аднаго педагога 11 вучняў. У сельскіх школах значна менш - толькі 5 навучэнцаў.

У Мінску ўсё яшчэ актуальная перапоўненасць дзіцячых садоў і школ. Па даручэнні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі дваццаць новых дзіцячых садкоў і сем школ плануецца пабудаваць у Мінску да 2023.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначаў праблему кадраў ва ўстановах адукацыі: у дзіцячых садках адкрыты вакансіі выхавальнікаў, а ў школах адчуваецца дэфіцыт педагагічных работнікаў.

Чытайце таксама:

 

 

 

Стужка навiн
0