03:20 22 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Лукашэнка адкрыў у Брэсце Заходні абход

Лукашэнка адкрыў у Брэсце Заходні абход

© Photo : Пресс-служба Президента РБ
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
810

Магістраль, якую будавалі каля сямі гадоў, павінна аптымізаваць транспартныя патокі паміж левым і правым берагам ракі Мухавец і злучыць шэраг важных аўтадарог.

МІНСК, 6 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Заходняга абходу Брэста.

Ён перарэзаў сімвалічную стужку разам са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Анатолем Лісам, старшынёй Брэсцкага гарвыканкама Аляксандрам Рагачуком і гендырэктарам "Будтрэст №8" Паўлам Сацутам.

На цырымоніі адкрыцця таксама прысутнічалі будаўнікі, якія ўдзельнічалі ва ўзвядзенні аб'екта, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Заходні абход будавалі каля сямі гадоў у два этапы. У 2014 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс - Берасцейскі мост праз раку Мухавец. Другая чарга прадугледжвала стварэнне новай трасы, якая ўзнімалася б над тэрыторыяй былой нафтабазы, вуліцай Паплаўскага і над чыгуначнымі пераездамі. Над пераездамі арганізавана вялікая кальцавая развязка са спускамі на вуліцы Брэсцкіх дывізій, Лейтэнанта Рабцава, Паплаўскага і Дворнікава.

Планавалася, што Заходні абход аптымізуе транспартныя патокі паміж левым і правым берагам ракі Мухавец. Магістраль павінна злучыць аўтадарогі Брэст - мяжа Украіны і Брэст - Мінск, а таксама міжнародныя аўтамабільныя памежныя пункты пропуску "Брэст-Цярэспаль" і "Казловічы-Кукурыкі".

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Брэст

Галоўныя тэмы