15:10 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Таблетка, архіўнае фота

Саўмін распавёў, як вызначаць, ці шмат наркотыку ў леках

© Sputnik / Денис Абрамов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
410

Уступіла ў сілу пастанова Савета міністраў, у якой устаноўлены буйны памер наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў.

МІНСК, 11 вер - Sputnik. Саўмін растлумачыў, як вызначаць буйны памер наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, гаворыцца на Нацыянальным прававым партале.

Савет міністраў даў тлумачэнні датычна дазаваных лекавых прэпаратаў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы. У дакуменце гаворыцца, што калі ў субстанцыі змяшчаецца два і больш такіх рэчыва, то варта ўжываць значэнне таго, для якога ўстаноўлена больш строгая мера дзяржаўнага кантролю.

Асобна дадзены тлумачэнні для гатовых дазаваных лекавых сродкаў, якія знаходзяцца ў нераспакаваных першасных завадскіх упакоўках ў выпадку, калі яны ўтрымліваюць у сваім складзе асабліва небяспечныя наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы. Гаворка ідзе пра тыя лекі, якія дазволены да кантраляванага абароту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У дадзеным выпадку буйным памерам вызначана колькасць, якая перавышае 90 адзінак.

"Таксама ўстаноўленыя асаблівасці вызначэння буйнога памеру ў дачыненні да наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, прадстаўленых у іншых формах і станах", - гаворыцца ў пастанове.

Буйны памер наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў вызначаны для артыкулаў 327, 328 і 3281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія датычацца незаконнага абароту наркотыкаў.

Тэги:
Беларусь, Лекі, Савет міністраў РБ

Галоўныя тэмы