02:14 23 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.42
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Беларускі ўрад вырашыў павялічыць некаторым катэгорыям педагагічных работнікаў аклады адразу на 20%.

МІНСК, 19 вер - Sputnik. Сельскім настаўнікам павысяць тарыфныя стаўкі, адпаведнае рашэнне замацавана ў пастанове Саўміна ад 18 верасня №630.

Беларускі ўрад працягвае працаваць над павышэннем аплаты працы некаторых катэгорый бюджэтнікаў, у першую чаргу настаўнікаў і медыкаў. Чарговае павышэнне заробкаў закране сельскіх педагогаў.

Згодна з рашэннем Саўміна ад 18 верасня №630, тарыфныя стаўкі (аклады) будуць павялічаны на 20% тым педагогам, якія працуюць ва ўстановах адукацыі па-за сельскай мясцовасцю, але пры гэтым іх працоўнае месца размешчана ў сельскай мясцовасці.

Павышаны аклады і супрацоўнікам устаноў адукацыі, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці.

Вышэй будуць аклады і ў прыёмных бацькоў, а таксама бацькоў-выхавальнікаў, у якіх працоўнае месца размешчана ў сельскай мясцовасці.

Павышэнне тарыфных ставак будзе дзейнічаць на адносіны, якія ўзніклі з 1 верасня гэтага года. Дакумент будзе дзейнічаць да канца года.

Тэги:
заработная плата, школа

Галоўныя тэмы