Мёд, саленні і плед: Мікалай Лукашэнка перадаў ветэранам падарункі прэзідэнта

© Pixabay / stevepbМёд
Мёд - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Уборачная на прэзідэнцкіх эксперыментальных палях ідзе поўным ходам, ураджаем кіраўнік дзяржавы падзяліўся з пастаяльцамі падшэфнага інтэрната.

МІНСК, 26 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перадаў частку сабранага на эксперыментальных палях і ўласным падворку ўраджаю ў падшэфныя арганізацыі, распавялі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Бульба, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Фермерскі ўчастак Лукашэнкі дае 600 цэнтнераў бульбы з гектара

З падарункамі ад прэзідэнта ў складзе дэлегацыі прыехаў і яго малодшы сын Мікалай. І гэта не першы візіт Мікалая Лукашэнкі ў інтэрнат - раней ён ужо перадаваў падарункі ад кіраўніка дзяржавы. У 2018 годзе ў адзін з дамоў-інтэрнатаў у Новы год ён прывёз у падарунак двух ільвінагаловых зайзоў.

Сярод тых, хто атрымлівае прыемныя падарункі ад прэзідэнта - дом-інтэрнат для ветэранаў і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

У якасці гасцінцаў - чатыры тоны бульбы элітных гатункаў беларускай селекцыі, сабраны ў Александрыі мёд, саленні і варэнне, прыгатаваныя кухарамі прэзідэнта. Таксама пастаяльцы інтэрната змогуць пакаштаваць беларускія дыні з узбекскага насення, беларускія яблыкі і сокі.

Да Дня пажылых людзей, які адзначаць на наступным тыдні, тым, хто пражывае ў інтэрнаце падарылі ваўняныя пледы беларускай вытворчасці.

Добрая традыцыя

У інтэрнат з падарункамі ад прэзідэнта прыязджаюць ужо традыцыйна. Тут створана невялікая ферма, для якой раней Лукашэнка перадаваў курэй, зайцоў і коз. Сёння на ферму прывезлі яшчэ дзясятак курэй галандскіх парод.

Мікалай Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Мікалай Лукашэнка выступіў перад жыхарамі дома-інтэрната для пенсіянераў

Часам прэзідэнт прывозіць падарункі асабіста. Так, у 2016 годзе ён наведаў гарадскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны і працы "Світанак", падарыў пенсіянерам беларускія пуховыя хусткі і праспяваў з імі песню "Катюша".

Мікалай Лукашэнка таксама прыязджае з падарункамі часта. У 2014 годзе мінскі дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў стаў падшэфным ў Астрашыцка-Гарадоцкай школы, у якой вучыцца сын кіраўніка дзяржавы Мікалай Лукашэнка.

У студні 2017-га ў гэтай установе творчая група школы прыгатавала для інвалідаў і пенсіянераў з падшэфнага дома-інтэрната прадстаўленне "Мадагаскар", у якім Мікалай выканаў ролю льва Алекса. Тады ж пастаяльцам прывезлі "прэзідэнцкія" прадукты - смятану, тварог і малако з гаспадаркі кіраўніка дзяржавы.

Стужка навiн
0