Белстат папрасіў прабачэння за праблемы з анлайн-перапісам

© PixabayМужчына за камп'ютарам
Мужчына за камп'ютарам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як адзначылі ў Нацыянальным статыстычным камітэце краіны, збоі ў працы сайта звязаны з яго перагрузкай.

МІНСК, 4 кас - Sputnik. Нацыянальны статыстычны камітэт папрасіў прабачэння за тэхнічныя збоі ў працы інтэрнэт-сайта перапісу, адпаведнае апавяшчэнне Белстат апублікаваў раніцай у пятніцу.

Праца за ноўтбукам, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларусы скардзяцца на праблемы з анлайн-перапісам

Перапіс насельніцтва стартаваў у Беларусі ў гэтую пятніцу. Першымі на пытанні адказваюць грамадзяне, якія скарысталіся магчымасцю прайсці працэдуру анлайн, аднак многія сутыкнуліся з цяжкасцямі пры спробе зайсці на спецыяльныя сайты.

"Белстат прыносіць прабачэнні за тэхнічныя збоі, якія ўзнікаюць у працы інтэрнэт-сайта перапісу census.by, звязаныя з яго перагрузкай з-за вялікай колькасці жадаючых прайсці перапіс анлайн", - звярнуліся да грамадзян у камітэце.

Ці будуць збоі ліквідаваны, у Нацыянальным статыстычным камітэце не ўдакладнілі.

Другі этап перапісу - на стацыянарных участках - будзе доўжыцца да 30 кастрычніка. З 21 па 30 кастрычніка перапісваць будуць грамадзян па месцы жыхарства.

Стужка навiн
0