03:12 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Людзі на вуліцы

Больш за 300 тысяч беларусаў ужо перапісаліся - гэта прыкладна цэлы Брэст

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Каля паловы тых, хто паўдзельнічаў у перапісе, зрабілі гэта анлайн - такая магчымасць у Беларусі даступная ўпершыню.

МІНСК, 5 кас - Sputnik. Больш за 373 тысячы чалавек паўдзельнічалі ў перапісе на раніцу суботы, паведаміў Белстат.

"На 11.00 5 кастрычніка 2019 года ў рэспубліцы прынялі ўдзел у перапісе насельніцтва 373,8 тысячы чалавек", - распавялі ў камітэце.

Пры гэтым беларусы актыўна выкарыстоўваюць магчымасць дасылаць звесткі пра сябе ў Нацыянальны статыстычны камітэт анлайн. Праз інтэрнэт перапісалася 181 тысяча чалавек. Магчымасць прыняць удзел у перапісе праз інтэрнэт з'явілася ў грамадзян нашай краіны ўпершыню.

Перапіс стартаваў 4 кастрычніка і будзе доўжыцца да 30 кастрычніка.

Усяго беларусам прапануюць адказаць прыкладна на 50 пытанняў. На аснове дадзеных перапісу ў рэспубліцы будзе прымацца шэраг ключавых рашэнняў, уключаючы прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця, мясцовыя бюджэты і іншае.

Тэги:
Беларусь, Перапіс насельніцтва, Белстат

Галоўныя тэмы