Дзень настаўніка адзначаць сотні тысяч беларусаў у нядзелю

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкКветкі для настаўніка, архіўнае фота
Кветкі для настаўніка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У нядзелю 6 кастрычніка ў рэспубліцы ўшаноўваюць работнікаў сферы адукацыі. Не забудзьцеся павіншаваць любімых настаўнікаў!

МІНСК, 6 кас - Sputnik. Дзень настаўніка адзначаюць у Беларусі ў нядзелю сотні тысяч людзей - работнікаў сферы адукацыі рэспублікі.

Кветкі для настаўніка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Kaлi-нeбyдзь, мoжa, бyдy я нacтaўнiкaм i caм": віншаванні з Днём настаўніка па-беларуску

Штогод у першую нядзелю кастрычніка Беларусь святкуе Дзень настаўніка - прафесійнае свята не толькі школьных педагогаў, але і ўсіх супрацоўнікаў сферы адукацыі. У 2019 годзе свята выпаў на 6 кастрычніка.

У школах Беларусі працуюць каля 200 тысяч чалавек. Усяго ж у сферы адукацыі занятыя парадку дзесяці адсоткаў усяго насельніцтва рэспублікі.

Хаця многія вучні і калегі ўжо павіншавалі настаўнікаў, адправіць віншавальнае смс-паведамленне або патэлефанаваць педагогу можна і ў нядзелю.

Стужка навiн
0