03:50 20 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.19
Дом друку ў Мінску

Помнік архітэктуры плошчай больш за 3,5 тысячы "квадратаў" прадаюць у Мінску

© Photo: Белорусский Дом печати
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
610

На таргі выстаўлены будынак мінскага Дома друку, размешчаны на праспекце Незалежнасці недалёка ад Акадэміі навук.

МІНСК, 9 кас - Sputnik. Будынак Дома друку ў Мінску выстаўлена на таргі - паспрабуюць прадаць помнік архітэктуры ў канцы лістапада, паведамілі ў "Мінскгармаёмасць".

Дом друку размешчаны ў цэнтры Мінска - на праспекце Незалежнасці недалёка ад Акадэміі навук. Пабудаваны ён быў у 30-х гадах мінулага стагоддзя ў стылі канструктывізму - будынкаў з падобнай архітэктурай у беларускай сталіцы застаецца не так шмат.

Як паведаміла агенцтва "Мінск-Новости", будынак Дома друку выстаўлены на таргі, якія пройдуць 20 лістапада.

Прадаць помнік архітэктуры плануюць па рынкавым кошце, з заключэннем дагавора арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для абслугоўвання нерухомай маёмасці. Стартавы кошт - 6,976 мільёна рублёў, то бок крыху менш за 3,5 мільёна долараў.

Доўгі час у будынку працавала друкарня, затым будынак і зусім не выкарыстоўваўся. Пакупнік зможа там арганізаваць офісы. Плошча будынка - больш за 3,5 тысячы квадратных метраў, зямельнага ўчастка - 0,1711 гектара.

Тэги:
Беларусь, Мінск, архітэктура

Галоўныя тэмы