08:24 17 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.18
Уборачная, архіўнае фота

Лукашэнка назваў аграрыяў Міншчыны героямі нашага часу

© Sputnik Максим Богданович
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3410

Прэзідэнт упэўнены, што любоў да зямлі і прафесіі дапамогуць аграрыям Мінскай вобласці захаваць свае высокія пазіцыі.

МІНСК, 12 кас - Sputnik. Унёсак аграрыяў Мінскай вобласці ў рэспубліканскі каравай у гэтым годзе самы высокі, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, вітаючы ўдзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю "Дажынкі-2019".

Абласныя "Дажынкі-2019" у гэтым годзе прымае Барысаў. Фестываль-кірмаш разгорнецца на стадыёне "Барысаў-Арэна", яго гасцямі і ўдзельнікамі стануць 15 тысяч чалавек.

"Кіраўнік дзяржавы павіншаваў працаўнікоў вёскі Мінскай вобласці з паспяховым завяршэннем уборачнай кампаніі, адзначыўшы, што ў рэгіёне выгадавалі 1,8 мільёна тон збожжавых і зернебабовых культур", - паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі.

У віншаванні Лукашэнка адзначыў, што гэта на траціну больш, чым у мінулым годзе.

"У гэтым годзе ўнёсак Міншчыны ў рэспубліканскі каравай - самы важкі. Вы з'яўляецеся лідарамі і па іншых ключавых паказчыках сельскагаспадарчай вытворчасці", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Каб дасягнуць такога выніку, паводле слоў беларускага лідара, разам працавалі ўсе - ад кіраўнікоў да механізатараў.

"Аграрыі, чыя самаадданая праца забяспечвае харчовую бяспеку краіны, - сапраўдныя героі нашага часу", - сказаў Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што "ў далейшым любоў да роднай зямлі, адданасць прафесіі і адказнае стаўленне да справы дапамогуць вам захаваць высокія пазіцыі ў аграпрамысловым комплексе Беларусі, а нашы ўраджаі з кожным годам будуць толькі багацей".

Тэги:
Дажынкі, Аляксандр Лукашэнка, Мінская вобласць, Беларусь

Галоўныя тэмы