Удзел у перапісе насельніцтва ўжо прынялі больш за 2,5 мільёнаў беларусаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛюдзі на вуліцах Мінска
Людзі на вуліцах Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле аператыўных дадзеных Белстата, праз інтэрнэт больш за ўсё запаўняюць анкеты сталічныя жыхары.

МІНСК, 12 кас - Sputnik. Удзел у перапісе насельніцтва 12 кастрычніка прынялі больш за 2,5 мільёна чалавек, паведамляе Белстат.

Мядзведзева: перапісны ліст запаўняецца ўсяго за пяць хвілін - Sputnik Беларусь
Радыё
Мядзведзева: перапісны ліст запаўняецца ўсяго за пяць хвілін

Пры гэтым самыя актыўныя грамадзяне жывуць у Мінскай вобласці, дзе ў перапісе паўдзельнічалі амаль паўмільёна чалавек.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, амаль 950 тысяч грамадзян пажадалі перапісацца праз інтэрнэт. Больш за ўсё грамадзян, якія аддалі перавагу перапісу анлайн, пражывае ў сталіцы - 60 адсоткаў ад агульнай колькасьці тых, хто перапісаўся.

З рэгіёнаў больш за ўсё праз інтэрнэт перапіс прайшлі ў Віцебскай вобласці - 38 працэнтаў.

Нагадаем, што чарговы перапіс насельніцтва стартаваў у краіне 4 кастрычніка, будзе доўжыцца ён да 30 кастрычніка. Паўдзельнічаць можна на стацыянарных участках, па месцы жыхарства і ўпершыню праз інтэрнэт.

Спачатку Белстат праводзіць інтэрнэт-перапіс - кожны жадаючы можа адказаць на пытанні анлайн. З 19 па 20 кастрычніка пройдуць апытанне на стацыянарных участках і маніторынг запаўнення перапісных лістоў у інтэрнэце. Перапісчыкі пачнуць хадзіць па дамах з 21 кастрычніка - будзе доўжыцца гэта да 30 кастрычніка.

Стужка навiн
0