21:58 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
БДУ увайшоў у топ-25 лепшых універсітэтаў рэгіёну

БДУ увайшоў у топ-25 лепшых універсітэтаў рэгіёну

© Sputnik Любоў Каспяровіч
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
610

У рэйтынг лепшых універсітэтаў краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якія развіваюцца, таксама ўвайшлі БНТУ, БДУІР і ГрДУ імя Янкі Купалы.

МІНСК, 15 кас - Sputnik. Беларускі дзяржаўны універсітэт заняў 25 месца ў рэйтынгу лепшых універсітэтаў краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якія стаяць на шляху развіцця, падрыхтаваны QS Quacquarelli Symonds.

QS складае рэйтынгі ўніверсітэтаў з 2004 года, сёння гэта адзін з вядучых вымяральнікаў вышэйшых навучальных устаноў. Прадметныя рэйтынгі ў мінулым годзе прагледзелі больш за 37 мільёнаў разоў, агульныя - больш за 73 мільёны.

У аўторак QS апублікаваў Рэйтынг універсітэтаў краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якія стаяць на шляху развіцця. У лік 25 лепшых увайшоў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт - ён традыцыйна займае вышэйшыя радкі ў рэйтынгах сярод усіх вышэйшых навучальных устаноў краіны.

У агульным рэйтынгу ў 2020 годзе БДУ змешчаны на 25 месца. У параўнанні з дадзенымі 2019-га адбылося невялікае зніжэнне (з 23 месца).

Высокія месцы БДУ займае па катэгорыях "рэпутацыя працадаўцы" - 15-е, а таксама па акадэмічнай рэпутацыі - 25-е і інтэрнэт-уплыву - 19-е.

Таксама ў рэйтынг увайшлі БНТУ (103 месца), БДУІР (158) і ГрДУ імя Янкі Купалы (195) - усе гэтыя ВНУ "аселі" ў рэйтынгу на адзін-два дзясяткі пазіцый.

Лепшай ВНУ рэгіёну рэйтынг назваў Маскоўскі дзяржуніверсітэт імя Ламаносава, на другое месца пастаўлены Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, на трэцяе - Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Тэги:
Адукацыя, ВНУ, БДУ

Галоўныя тэмы