14:10 22 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.21
Беларусам і ўкраінцам будзе прасцей атрымаць расійскае грамадзянства

Беларусам і ўкраінцам будзе прасцей атрымаць расійскае грамадзянства

© Sputnik / Владимир Астапкович
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
22 0 0

Грамадзянам Беларусі і Украіны больш не прыйдзецца праходзіць сумоўе, каб даказаць, што яны з'яўляюцца носьбітамі рускай мовы.

МІНСК, 20 кас - Sputnik. Працэдуру атрымання расійскага грамадзянства спросцяць для беларусаў і ўкраінцаў, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ўрада Расіі.

У дадзены момант, у адпаведнасці з расійскім заканадаўствам, для атрымання грамадзянства трэба быць носьбітамі рускай мовы. Пры гэтым носьбітамі аўтаматычна лічацца тыя, хто пастаянна пражывае або пражываў на тэрыторыі Расіі, а таксама дзеці і ўнукі такіх людзей. Астатнія жадаючыя павінны прайсці сумоўе са спецыяльнай камісіяй, а часам тэсціраванне, каб іх прызналі носьбітамі мовы.

Паводле новага законапраекта, беларусы і ўкраінцы, якія плануюць стаць грамадзянамі Расіі, будуць вызваленыя ад гэтага абавязку.

"Праектам федэральнага закона прадугледжваецца магчымасць прызнання камісіяй носьбітамі рускай мовы без праходжання вышэйзгаданага сумоўя грамадзян Рэспублікі Беларусь і грамадзян Украіны, якія свабодна валодаюць беларускай мовай, пры падачы асабіста заявы аб прызнанні іх носьбітамі рускай мовы", - гаворыцца ў дакуменце.

Законапраект ужо разгледзеў і ўхваліў урад РФ. У бліжэйшы час дакумент разгледзяць дэпутаты Дзяржаўнай думы.

Згодна з дзеючым законам, атрыманне расійскага грамадзянства спрошчана для носьбітаў рускай мовы. Такія людзі могуць прэтэндаваць на грамадзянства РФ ужо праз год пасля моманту прыезду на тэрыторыю краіны, у той жа час іншыя могуць стаць расіянамі толькі праз 8 гадоў.

Тэги:
Грамадзянства, Украіна, Беларусь, Расія

Галоўныя тэмы