10:32 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведаў Цэнтр рамёстваў і выставу майстроў народнай творчасці ў Іўе

Лукашэнка на перапісе назваў роднай мовай беларускую

© Photo : Пресс-служба президента РБ
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Прэзідэнт пры запаўненні анкеты выкарыстаў рускую мову, аднак у якасці роднай указаў беларускую.

МІНСК, 23 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на мінулым тыдні прыняў удзел у перапісе насельніцтва і ў якасці роднай мовы пазначыў беларускую, паведаміла яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант, перадае БелТА.

Перапіс насельніцтва рэспублікі стартаваў 4 кастрычніка. З гэтай даты грамадзяне рэспублікі маглі адказаць на пытанні на стацыянарных участках (яны будуць адкрыты да 30 кастрычніка), а таксама запоўніць анкету ў інтэрнэце (завяршылася 18 кастрычніка). Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, спосаб перапісацца анлайн абралі больш за 20% беларусаў.

"Прэзідэнт, безумоўна, не застаўся ад яго (перапісу - Sputnik) у баку. Удзел у перапісе кіраўнік дзяржавы ўжо прыняў, яшчэ на мінулым тыдні, запоўніў перапісныя лісты і перадаў іх у Белстат", - паведаміла Эйсмант.

Яна таксама ўдакладніла, што Лукашэнка пры запаўненні анкеты выкарыстаў рускую мову, аднак у якасці роднай указаў беларускую.

Як раней паведамляў Sputnik, усяго грамадзянам на перапісе прапануюць адказаць прыкладна на 50 пытанняў, сярод іх як стандартныя аб персанальных дадзеных, так і пытанні аб занятасці, жыллёвых умовах і сельскагаспадарчай дзейнасці.

Завершыцца перапіс 30 кастрычніка: да гэтага часу перапісчыкі плануюць наведаць тых грамадзян, якія не прыйшлі на стацыянарныя ўчасткі ці не запоўнілі анкету ў інтэрнэце.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь, Перапіс насельніцтва

Галоўныя тэмы