10:49 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Педыятрычнаму факультэту БДМУ споўнілася 55 гадоў

Педыятрычнаму факультэту БДМУ споўнілася 55 гадоў

CC0 / pexels
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
310

З нагоды юбілею факультэта ў ВНУ пройдзе навукова-практычная канферэнцыя па тэмах педыятрыі.

МІНСК, 24 кас - Sputnik. Педыятрычнаму факультэту Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (БДМУ) спаўняецца 55 гадоў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Гісторыя педыятрычнай адукацыі ў Беларусі пачалася ў 1930 годзе, аднак стартам працы педыятрычнага факультэта мінскага медуніверсітэта стаў 1964-ы.

"Сёння педыятрычны факультэт - гэта сучаснае структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, якое дынамічна развіваецца і забяспечвае высакаякасную падрыхтоўку ўрачоў педыятрычнага профілю", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У складзе педыятрычнага факультэта сёння 13 кафедраў і лабараторыя практычнага навучання, тут працуюць два акадэмікі, 28 дактароў навук і 125 кандыдатаў навук.

"Сёння па сваім навуковым, клінічным, педагагічным ўзроўні, навізне і перспектыўнасці ўкаранёных навуковых даследаванняў, важнасці атрыманых распрацовак для практычнай аховы здароўя, педыятрычны факультэт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта застаецца вядучым не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе межамі", - адзначылі ў ведамстве.

Адзначаць юбілей на факультэце спецыяльнай канферэнцыяй, прысвечанай тэмам педыятрыі.

Тэги:
Мінск, Беларусь, БДМУ

Галоўныя тэмы