11:31 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Круглы стол Sputnik аб развіцці Далёкага Усходу

Публікацыі Sputnik аб Курылах прыцягнулі ўвагу расійскіх уладаў

© Sputnik / Нина Зотова
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Латвійскія журналісты зрабілі тое, што апынулася не пад сілу расійскім СМІ - распавялі пра Паўднёвыя Курылы, не хаваючы праблем Далёкага Усходу.

МІНСК, 25 кас - Sputnik, Леў Рыжкоў. Старшыня Савета па пытаннях Далёкага Усходу і Прыбайкальскага рэгіёна пры Савеце Федэрацыі, сенатар Анатоль Шырокаў абмеркаваў з журналістамі Sputnik, якія наведалі Паўднёвыя Курылы, пытанні развіцця далёкаўсходніх рэгіёнаў.

У жніўні ў рамках праекта "Наіўныя вандроўцы" журналісты з Латвіі Валянцін Ражанцоў і Андрэй Старыкаў пабывалі на Сахаліне, Шыкатане, Ітурупе і Кунашыры. Карэспандэнты правялі на астравах 17 дзён і зрабілі шэраг матэрыялаў, у якіх распавялі і пра актуальныя праблемы гэтага рэгіёну.

"На сённяшні дзень мы катэгарычна мала расказваем пра Далёкі Усход праз расійскія СМІ. Публікацый аб рэгіёне, увогуле, не вельмі шмат. І, як правіла, яны не заўсёды носяць пазітыўны характар. А латвійскія журналісты зрабілі тое, што апынулася не пад сілу расійскім СМІ - распавялі аб рэгіёне, не хаваючы яго праблем", - сказаў на круглым стале Шырокаў.

Прыродныя прыгажосці і падатковыя льготы

Далёкаўсходні рэгіён, як адзначыў Шырокаў, з'яўляецца унікальным аб'ектам для турызму.

"Да канца года, па даручэнні прэзідэнта, будзе падпісана Нацыянальная праграма развіцця Далёкага Усходу. Будзе агульная частка, якая адносіцца да ўсяго Далёкага Усхода, але развіццё будзе распісана і пасуб'ектна. Значная ўвага будзе нададзена, перш за ўсё, інфраструктуры і яе буйным элементам: такім, як, напрыклад, мост на Сахалін або мост праз Лену. Гэтыя праекты павінны падняць становішча Далёкага Усходу і зрабіць яго найбольш прывабным", - распавёў сенатар.

Ключавы момант для развіцця турызму - гэта заўсёды інфраструктура.

"Ужо некалькі гадоў працуе закон, згодна з якім тыя арганізацыі, якія займаюцца турыстычным і гасцінічным бізнесам на Далёкім Усходзе, вызваляюцца ад падатку на прыбытак. Гэта палягчае і зніжае выдаткі інвестара", - дадаў Шырокаў.

Разам з тым, паводле слоў сенатара, праблема дарагоўлі авіяпералётаў пакуль застаецца актуальнай.

"Ёсць прыватныя ініцыятывы буйных авіякампаній, у рамках якіх можна злётаць туды і назад за 22 тысячы рублёў, - паведаміў Анатоль Шырокаў. - Ёсць праграма субсідзіраваных палётаў, паводле дамоваў авіякампаній з дзяржаўнымі органамі. У такім выпадку квіткі каштуюць 7-8 тысяч у адзін канец. Мы будзем рухацца далей. Цяпер на рамонт і рэканструкцыю становяцца сорак аэрапортаў Далёкага Усходу".

Па словах сенатара, нядаўна прынята рашэнне аб тым, што настаўнікі і ўрачы, якія будуць прыязджаць працаваць у рэгіёнах Далёкага Усходу, замест аднаго мільёна рублёў пад'ёмных будуць атрымліваць два.

"На сённяшні дзень ужо прынята рашэнне па іпатэцы са стаўкай у 2% для маладых сем'яў на Далёкім Усходзе, - адзначыў Анатоль Шырокаў. - Акрамя таго, сёння распрацоўваецца ідэя пераносу гэтай іпатэкі і на другасны рынак жылля Далёкага Усходу. Такіх прэферэнцый няма больш ні ў адным суб'екце РФ. Таму ў нас сапраўды ёсць шчаслівыя школы, шчаслівыя настаўнікі, шчаслівыя ўрачы. На Далёкім Усходзе працаваць выгадна".

З 2013 года ў Расіі пачалі распрацоўвацца і сёння ўжо дзейнічаюць маштабныя праграмы па развіцці Далёкага Усходу. Сусветныя эканамічныя цэнтры ссоўваюцца ў азіяцка-ціхаакіянскі рэгіён. І Расія мае намер там прысутнічаць.

"Далёкі Усход не павінен выглядаць занядбаным гарадскім пасёлкам дзесьці ў тайзе з патухлымі вокнамі і разбуранымі будынкамі. Цалкам наадварот! Азіяцка-ціхаакіянскі фасад Расіі павінен мець іншы выгляд. І на сённяшні дзень мы можам з вамі бачыць найсур'ёзныя змены. Распрацавана больш за 1600 інвестыцыйных праектаў. Больш за 250 прадпрыемстваў, новых, пабудаваных з нуля, ужо працуюць. з усіх замежных інвестыцый, якія прыйшлі ў Расію з 2013 года, больш за 30% сышлі на Далёкі Усход. Адносна Далёкага Усходу прынята 40 федэральных законаў і больш за 190 пастаноў урада. Ні адзін макрарэгіён не адчувае такой увагі", - адзначыў сенатар.

Тэги:
Sputnik Латвія, Расія

Галоўныя тэмы