10:33 19 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Сцягі Беларусі і Расіі

Магілёў прымае заключны этап алімпіяды Саюзнай дзяржавы

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4 0 0

У Магілёў сёння прыбылі 138 навучэнцаў, якія прадстаўляюць 23 рэгіёны Расіі, і 54 вучняў з Беларусі.

МІНСК, 28 кас - Sputnik. Заключны этап алімпіяды школьнікаў "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць" праходзіць у гэтыя дні ў Магілёве, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінадукацыі.

Арганізатары алімпіяды - Міністэрства адукацыі Беларусі і Мінасветы Расіі. Гэта алімпіяда стала ўжо чатырнаццатай па ліку.

Заключны этап алімпіяды праходзіць у Магілёве з 28 кастрычніка па 2 лістапада.

"Фінальным спаборніцтвам папярэднічаў адборачны этап, які праводзіўся на працягу верасня-кастрычніка 2019 года ва ўсіх абласцях Беларусі і ў Мінску, а таксама ў Маскве, Новасібірску, Санкт-Пецярбургу і ў расійскіх абласцях - Белгародскай, Бранскай, Уладзімірскай, Валгаградскай, Валагодскай, Варонежскай, Іванаўскай, Калужскай, Курскай, Ленінградскай, Ліпецкай, Маскоўскай, Наўгародскай, Арлоўскай, Пскоўскай, Разанскай, Смаленскай, Тамбоўскай, Тульскай і Яраслаўскай", - адзначылі ў Мінадукацыі.

Склад каманд-удзельніц фарміруецца з ліку пераможцаў адборачнага этапу і вызначаецца органамі кіравання адукацыяй рэгіёнаў, якія ўдзельнічаюць у алімпіядзе. Усяго ж у Магілёў прыбытла 138 хлопчыкаў і дзяўчынак з 23 рэгіёнаў Расіі і 54 чалавекі з Беларусі.

"Інтэлектуальныя спаборніцтвы юных знаўцаў уключаюць два абавязковыя туры - комплексную працу па рускай мове і літаратуры, напісанне сачынення, а таксама творчыя конкурсы рытарычнага майстэрства, конкурс знаўцаў і конкурс выразнага чытання. У склад экспертнага журы ўвайшлі беларускія і расійскія вучоныя, вядучыя выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі", - дадалі ў ведамстве.

Акрамя таго, для ўдзельнікаў алімпіяды запланавана вялікая праграма. Увечары ў панядзелак рабяты ўскладуць вянкі і кветкі на плошчы Славы.

Тэги:
Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы