21:24 14 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36
Названыя самыя пітушчыя краіны ў свеце

Названыя самыя "пітушчыя" краіны ў свеце

© CC0 / Pixabay / HeyouRelax
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4 0 0

Краінай з самым высокім спажываннем алкаголю на душу насельніцтва стала Літва: тут выпіваюць у сярэднім 12,3 літра алкаголю ў год.

МІНСК, 11 ліс - Sputnik. Эксперты склалі рэйтынг самых пітушчых краін свету, адпаведныя дадзеныя ўтрымліваюцца ў публікацыі Арганізацыі эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва "Здароўе сцісла".

Так, краінай з самым высокім спажываннем алкаголю на душу насельніцтва стала Літва. Жыхары гэтай краіны выпіваюць у сярэднім 12,3 літра алкаголю штогод. У першай тройцы таксама размясціліся Аўстрыя (11,8 літра) і Францыя (11,7).

У пяцёрку самых пітушчых у свеце краін патрапілі таксама Чэхія (11,6 літра) і Люксембург (11,3 літра). Шостую пазіцыю дзеляць Латвія і Ірландыя (паказчык у гэтых краінах - 11,2 літра ў год). Расія разам з Венгрыяй апынуліся на сёмым месцы (11,1 літра). У дзясятку трапілі яшчэ Германія, Партугалія і Польшча.

Дарэчы, самымі непітушчы, па дадзеных рэйтынгу, можна лічыць Інданезію (спажыванне алкаголю на душу насельніцтва тут складае ў сярэднім 0,3 літра ў год), а таксама Турцыю (1,4 літра) і Ізраіль (2,6 літра).

Галоўныя тэмы