08:16 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Будынак МЗС Беларусі

Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у цырымоніі перапахавання Каліноўскага

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Дэлегацыю Беларусі ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка.

МІНСК, 18 ліс - Sputnik. Беларуская дэлегацыя возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі перапахавання удзельнікаў паўстання 1863 года, паведамілі ў беларускім МЗС.

Цырымонія пройдзе 22 лістапада ў Вільні.

"Сумесная гісторыя патрабуе сумесных намаганняў. Мы рады, што такое разуменне ёсць з абодвух бакоў. Мы былі рады прыняць гэтае запрашэнне. Дэлегацыю нашай краіны на мерапрыемстве ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка", - паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

У 2019 годзе пасольства Беларусі ў Літве кантактавала па гэтым пытанні з літоўскім бокам, абмяркоўваліся арганізацыйныя і тэхнічныя пытанні правядзення цырымоніі пахавання, а таксама забеспячэнне прысутнасці беларускай мовы на мемарыяльных дошках.

Наш чалавек нашай дзяржавы

У нядзелю, выступаючы перад журналістамі на выбарчым участку, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў неадназначнай асобу Каліноўскага, аднак прызнаў, што "гэта наш чалавек нашай дзяржавы".

Раней кіраўнік МЗС Уладзімір Макей заяўляў, наша краіна на цырымоніі перапахавання астанкаў Каліноўскага і іншых удзельнікаў паўстання павінна быць прадстаўлена "на высокім узроўні, гэта вельмі важная падзея для гісторыі Беларусі".

Як Беларусь і Літва разам працавалі

Прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Літве наведалі месца археалагічных раскопак на гары ў Вільні яшчэ ў 2017 годзе. У тым жа годзе быў таксама прайшоў шэраг сустрэч беларускіх дыпламатаў з літоўскі навукоўцамі і экспертамі.

У ліпені 2019 года Следчы камітэт Беларусі правёў эксгумацыю месца магчымага пахавання астанкаў брата Кастуся Каліноўскага - Віктара Каліноўскага - у горадзе Свіслач.

Па запрашэнні Беларусі прадстаўнікі Літвы наведалі месца правядзення работ. Цяпер будзе магчыма параўнаць вынікі ДНК экспертыз. Гэта можа дазволіць пацвердзіць, што знойдзеныя ў Вільні астанкі сапраўды належаць Кастусю Каліноўскаму.

Тэги:
Кастусь Каліноўскі, Беларусь, Літва, МЗС Беларусі

Галоўныя тэмы