22:03 14 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36
Бацькі з дзецьмі на Дні культуры Расіі ў Мінску

Беларусаў спыталі пра іх стаўленне да Расіі

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Па дадзеных маштабнага апытання, праведзенага МДІМА, 57,6% апытаных лічаць, што адносіны паміж Беларуссю і Расіяй павінны быць "саюзніцкімі".

МІНСК, 29 лістапада - Sputnik. Цэнтр прасторавага аналізу міжнародных адносін ІМІ МДІМА правёў апытанне сярод жыхароў Беларусі, у якім высветліў, якія адносіны з Расіяй беларусы лічаць прымальнымі, вынікі даследавання апублікаваў "Коммерсантъ".

Так, 57% рэспандэнтаў упэўненыя, што адносіны паміж дзвюма краінамі павінны быць саюзніцкія, 31,8% - партнёрскія, 10,2% - нейтральныя. Каля 0,2% апытаных лічаць, што адносіны дзвюх дзяржаў павінны быць варожымі. Прыкладна столькі ж апытаных не змаглі адказаць.

У ходзе апытання было зроблена больш за 7 тысяч тэлефонных званкоў, сабрана 500 анкет з выбаркай па ўсіх рэгіёнах Беларусі і па полаўзроставай структуры рэспандэнтаў.

55,4% апытаных адзначылі, што бываюць у Расіі раз у год і радзей, 21,4% рэспандэнтаў наведваюць краіну рэгулярна, а 23,2% - што ніколі не былі ў Расіі.

Чытайце таксама:

Тэги:
Адносіны, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы