22:02 10 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR2.71
  • 100 RUB3.36
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3210

З-за непагадзі былі затрыманыя два рэйсы беларускага перавозчыка "Белавія". Самалёты ўжо ў дарозе і хутка будуць на месцы.

МІНСК, 11 сту - Sputnik. Больш за 30 авіярэйсаў затрыманыя і адмененыя ў Маскве з-за снегападу, які прынёс у расійскую сталіцу дацкі цыклон.

Непагадзь абрынулася на расійскую сталіцу ў суботу раніцай. Па прагнозах сіноптыкаў, у асобных раёнах на працягу дня вышыня снежнага покрыва павялічыцца на 5 сантыметраў.

Па дадзеных сэрвісу "Яндэкс. Расклад", змены ў працы закранулі тры сталічныя аэрапорты - "Унукава", "Дамадзедава" і "Шарамецьева". У 12 гадзін тут былі затрыманыя 29 рэйсаў і два адмененыя.

З-за снегападу былі затрыманыя два рэйсы беларускага авіяперавозчыка "Белавія". Па дадзеных электроннага табло Нацыянальнага аэрапорта Мінск, самалёты ўжо вылецелі з Масквы і павінны прыбыць у Беларусь у раёне 13 гадзін.

Тэги:
Масква, снег

Галоўныя тэмы