03:31 22 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.21
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.44
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2010

Работнікі, якія выпрацавалі на 1 студзеня 2009 года не менш за палову неабходнага льготнага стажу ў асаблівых умовах працы, змогуць выбраць: датэрміновая льготная пенсія або датэрміновая прафесійная пенсія.

МІНСК, 18 сту - Sputnik. Падыходы да прадастаўлення датэрміновай пенсіі зменены ў Беларусі, адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Павышэнне пенсійнага ўзросту ў Беларусі | Інфаграфіка sputnik.by
© Sputnik Беларусь / Інфаграфіка

У чацвер прэзідэнт падпісаў указ №15, які рэгулюе пытанні датэрміновага пенсіённага забеспячэння грамадзян, занятых на работах з асаблівымі ўмовамі працы і асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці.

"Работнікам, якія выпрацавалі на 1 студзеня 2009 года не менш за палову неабходнага льготнага стажу ў асаблівых умовах працы, будзе прадастаўлена права на прызначэнне датэрміновай льготнай пенсіі згодна з Законам "Аб пенсійным забеспячэнні" наўзамен датэрміновай прафесійнай пенсіі згодна з Законам "Аб прафесійным пенсійным страхаванні", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, з пачатку 2021 года ў краіне вырастуць тарыфы узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў дачыненні да некалькіх катэгорый работнікаў, занятых на працягу поўнага працоўнага дня на работах з асаблівымі ўмовамі працы.

"Прадугледжаныя меры дадуць магчымасць павысіць узровень датэрміновага ільготнага пэнсійнага забеспячэньня работнікаў, якія маюць працяглы стаж працы ў неспрыяльных умовах працы, а таксама забяспечыць фарміраванне ў далейшым больш высокіх памераў пенсійных выплат у сістэме прафесійнага пенсійнага страхавання", - растлумачылі ў прэс-службе.

Права на датэрміновую пенсію маюць беларусы, якія працуюць у шкодных і небяспечных умовах. Таксама такім работнікам налічваецца прафесійная пенсія, якая складаецца са спецыяльных узносаў наймальнікаў. Сістэма прафесійнага пенсійнага страхавання працуе ў Беларусі з 2009 года.

Тэги:
Пенсіі, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы