04:52 08 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.44
  • EUR2.76
  • 100 RUB3.39
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Тэрмінавікі змогуць вучыцца за кошт бюджэту на розных курсах у ССНУ і ВНУ і атрымаюць страхавы стаж.

МІНСК, 11 лют - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №48, якім грамадзянам, якія прайшлі тэрміновую службу ў войску, прадастаўляецца шэраг ільгот, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Прыняцце гэтага ўказа дасць магчымасць павысіць сацыяльную абарону асоб, якiя прызваны на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве", - адзначылі там.

Дакументам прадугледжана, што з 1 студзеня бягучага года за тэрміновую службу ў войсках будуць выплачвацца страхавыя ўзносы, гэта значыць, што час знаходжання ў войску залічыцца ім у страхавой стаж, які неабходны для вызначэння права на пенсію.

Акрамя таго, салдаты тэрміновай службы і рэзервісты атрымаюць льготы пры навучанні і наступным размеркаванні. Яны змогуць пасля войска пайсці вучыцца на бюджэт на факультэты даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, падрыхтоўчыя аддзяленні, падрыхтоўчыя курсы ў ССНУ і ВНУ. Аднак для гэтага ёсць дзве ўмовы: сярэдні бал атэстата - не ніжэй за 6 і наяўнасць рэкамендацыі вайсковай часткі. Дадзеныя грамадзяне пасля завяршэння вучобы будуць мець пераважнае права выбару месца працы пры размеркаванні.

Указам вызначана, што за сем'ямі вайскоўцаў захоўваецца жыллё ў дзяржаўных інтэрнатах на ўвесь час тэрміновай службы.

Тэги:
войска, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы