04:55 31 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR2.88
  • 100 RUB3.26
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Успышка каронавіруса з Уханя (185)
1310

Адмена рэйсаў звязана са слабай загрузкай самалёта: на фоне сітуацыі з каронавірусам квіткі ў Пекін дрэнна прадаюцца.

МІНСК, 18 лют - Sputnik. Бліжэйшыя рэйсы з Пекіна ў Мінск і назад адменены, паведамілі Sputnik у прадстаўніцтве авіякампаніі Air China ў Беларусі.

Кітайская авіякампанія здзяйсняе палёты ў Мінск тры разы на тыдзень - па панядзелках, серадах і пятніцах.

"Рэйсы 18 і 21 лютага адмененыя з-за нізкай загрузкі самалёта", - паведамілі ў прадстаўніцтве кітайскай авіякампаніі.

Падзенне попыту на квіткі звязана з эпідэміяй каронавірус. У прадстаўніцтве Air China таксама ўдакладнілі, што набытыя на адмененыя рэйсы квіткі можна альбо перапісаць на іншыя даты, альбо вярнуць.

З-за ўспышкі каронавіруса пакутуе ў тым ліку турындустрыя і перавозкі: авіякампаніі адмяняюць рэйсы ў Кітай і назад.

Успышка новага каронавіруса (2019-nCoV) была зафіксавана ў канцы снежня 2019 года ў самым густанаселеным горадзе Цэнтральнага Кітая - 12-мільённым Ухані. Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала яе надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу, ахарактарызаваўшы як эпідэмію з шматлікімі ачагамі. Паводле апошніх звестак, колькасць ахвяр віруса ў Кітаі каля тысячы 900 чалавек, ачунялі 12 з паловай тысяч, інфіцыраванымі застаюцца больш за 72 тысяч чалавек.

Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя (185)
Тэги:
вірус, Пекін, Мінск

Галоўныя тэмы